Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Мінск)
Выгляд
| Славутасць | |
| Касцёл Св. Антонія Падуанскага | |
|---|---|
| 53°51′31″ пн. ш. 27°26′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | Неаготыка |
| Дата заснавання | 2019 |
| Стан | дзейнічае |
| Сайт | st-antony.info/by/ |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Мінск. Знаходзіцца па адрасе вул. Ясеніна, 68.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 1996 года. Да пабудовы храма набажэнствы праходзілі ў памяшканні ЖЭС № 84 па адрасе пр. Газеты Звязда, 18A.
5 мая 2019 года ў касцёле адбылася першая святая Імша[1]. Будаванне ажыццяўлялася за кошт ахвяравання вернікаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм адрозніваецца прастатой, пераважаюць рысы, характэрныя для неаготыкі, улучаючы шатровую вежу-званіцу над галоўным уваходам, а таксама стральчатыя вокны, што ўпрыгожваюць бакавы фасад[2]. Ззаду будынка храма ёсць памяшканні на калонах, для таго, каб была магчымасць праводзіць імшы на вуліцы[3].
Зноскі
- ↑ Адпуст у парафіі святога Антонія ў Мінску адзначылі з удзелам біскупа Велікасельца
- ↑ КОСТЕЛ СВЯТОГО АНТОНИЯ ПАДУАНСКОГО В МИНСКЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2021. Праверана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Храм святого Антония — Католицизм Минск
