Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Губіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кляштар
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў
Касцёл Святога Антонія, 1913
Касцёл Святога Антонія, 1913
55°02′31″ пн. ш. 28°57′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Губіна
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць францысканцы
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 1714
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000501шыфр 213Г000501
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у вёсцы Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл святога Антонія быў пабудаваны ў 1714 годзе стольнікам полацкім Янам Пакашам, асвечаны ў 1715 годзе біскупам Бжастоўскім.

На грошы Яна Пакаша быў пабудаваны двухпавярховы будынак кляштара францысканцаў, паслядоўнікаў Францыска Асізскага. Пазней быў атрыманы дазвол на адкрыццё пры касцёле парафіяльнай школы і пабудаваны яе будынак.

У 1910 годзе мелася вялікая бібліятэка і захоўваліся архівы францысканцаў. У пачатку XX стагоддзя касцёл у Губіне наведвалі 1815 чалавек.

У архівах вобласці Губінскі касцёл у 1924 годзе ўзгадваецца як дзеючы. Апошняя імша адбылася ў 1929 годзе. Пазней касцёл быў закрыты, з яго знялі крыжы. Пасля ў будынку зрабілі клуб, праводзілі сходы, танцы. У 1942 годзе касцёл пераўтварылі ў амбар.

Пасля вызвалення ад немцаў мясцовыя жыхары пачалі разбіраць сцены на цэглу. Да цяперашняга часу захаваліся толькі вежа і кут будынка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл меў форму крыжа, з’яўляўся помнікам архітэктуры барока. Трохнефавая і двухвежавая базіліка з трансептам, але без апсіды. Праз скрысцію далучаўся да кляштарнага корпуса. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве трох’ярусныя чацверыковыя вежы з фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансепта і апсіды.

Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркамі падзялялася на тры нефы з цыліндрычнымі скляпеннямі. У інтэр’еры меліся тры алтары, сярод якіх мастацкай работай вызначаліся галоўны — Найсвяцейшай Дзевы Марыі і бакавы — Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэсбітэрыя навешаны быў амбон без ярка акрэсленай стылевай трактоўкі.

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

У гісторыі захаваліся нямногія імёны святароў Губінскага касцёла. 45 гадоў кіраваў Камена-Губінскай парафіяй у сярэдзіне XIX стагоддзя ксёндз Франц Міхайлавіч Нарвайша, які меў крыж і медаль. Ігуменам парафіі быў больш за 12 гадоў ксёндз Бема. Вікарнымі былі Міхаіл Рафаілавіч і Ян Сабас. Шмат зрабіў для касцёла і парафіянаў ксёндз Фелікс Зарэмба, які кіраваў парафіяй у 1910—1914 гадах[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрушин, В. Костёл и монастырь в Губино / В. Петрушин // Витебский курьер. — 2001. — 15 июня. — С. 4.
  • Стэльмах, А. Губінскія кляштар і касцёл / А. Стэльмах // Лепельскі край. — 2001. — 26 крас. — С. 2.
  • Стэльмах, А. Помнік архітэктуры / А. Стэльмах // Лепельскі край. — 2002. — 15 мая. — С. 3 ; 26 ліп. — С. 2.
  • Яшуш, І. Касцёл у Губіне / І. Януш // Культура. — 1999. — 21-27 жн. — С. 13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]