Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Орша)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кляштар
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў
Vorša, Franciškanskaja. Ворша, Францішканская (1945-49).jpg
54°30′16″ пн. ш. 30°24′50″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Орша
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць францысканцы
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Войцех Станіслаў Катоўскі
Дата заснавання 1612
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000889шыфр 212Г000889

Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Орша)
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў

Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у 16801832 гадах у г. Орша. Размяшчаўся на паўднёвым-ўсходзе горада і займаў адзін з кварталаў уздоўж вуліцы, пракладзенай паралельна берагу Дняпра. Захаваўся былы кляштарны корпус, размешчаны па вул. Дамініканскай, 4.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб кляштары францысканцаў у Оршы захаваліся толькі кароткія гістарычныя дадзеныя. Кляштар заснаваны ў 1612 г. Каменны храм закладзены ў 1680[1]. г. па фундацыі рэчыцкага стольніка Войцеха Станіслава Катоўскага. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10 жніўня 1768 года. Тады ж пабудаваны жылы корпус[2].

На плане Оршы 1813 г. кляштарны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пазначаны як спалены. Пасля адбудовы ў XIX ст. пераасвячоны ў імя Святога Антонія[1].

Касцёл у 1940 годзе

У 1863 г. скасаваны. Пасля закрыцця ў ім размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 19201930-я гг. рамеснае вучылішча[2].

Касцёл знішчаны ў 1970-я г., калі расшыралі праезную частку вуліцы Савецкай. У былых кляштарных мурах да нядаўняга часу размяшчалася турма. Цяпер будынак занядбаны[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла ў 1940 годзе
Апсіда касцёла і кляштарны буднак

Мураваны касцёл кляштара быў узведзены ў стылі барока паводле канона трохнефавай вухвежавай базілікі. Двухярусныя вежы былі накрыты пакатымі шатрамі, бакавыя фасады рытмічна чляніліся высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр'ер упрыгожвалі сем алтароў, сярод якіх: Нараджэння Дзевы Марыі, Ісуса Хрыста, Апекі Найсвяцейшай Божай Маці, Святога Францыска, Святога Антонія, Святога Іосіфа. Касцёл алтаром арыентаваўся на поўдзень, галоўным фасадам звернуты да вуліцы і да ракі, размяшчаўся з невялікім водступам ад лініі забудовы[1].

У кляштарны комплекс уваходзілі двухпавярховы каменны корпус і аднапавярховыя каменныя келлі. Двухпавярховы корпус кляштара стаяў ззаду касцёла, трохі ўверх па рэльефу, які тут павышаецца.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Шаблон:Крыніцы/Монастыри восточной и западной традиций
  2. 2,0 2,1 Аршанскі кляштар францысканцаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]