Касцёл Святога Архангела Міхаіла (Лужкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святога Архангела Міхаіла
Касцёл Архангела Міхаіла
Касцёл Архангела Міхаіла
55°21′03″ пн. ш. 27°52′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лужкі
Канфесія каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1756
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Архангела Міхаілакаталіцкі храм, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Лужкі (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў 17441756 гг. з цэглы пры кляштары піяраў. Кляштар icнаваў у 1741 — 1832 гг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ўладальнікам Лужкоў полацкім кашталянам Валерыянам Жабам, які ахвяраваў iм фальварак Bіснік, пляц пад кляштар i калегіум (у яго гонар называўся Валерыянскім), парк i школу (дзейнічала з 1744 г., пазней вучылішча). Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У 1832 г. кляштар валодаў 13 вёскамі i 330 сялянамі.

У 1843 г. касцёл перабудаваны пад праваслаўную царкву i абкружаны бутавай агароджай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты. У 1988 г. вернуты вернікам, адноўлены i дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл з боку апсіды

Помнік архітэктуры позняга барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыяй, багаццем аб'ёмнай i дэкаратыўнай пластыкі. 2-вежавы 1-нефавы храм з выцягнутай акруглай апсідай, да якой па баках сіметрычна далучаны нізкія сакрысціі. Тарцы 2-схільнага даху аформлены фігурнымі шчытам. 4-ярусныя чацверыковыя вежы павернуты вуглом да цэнтральнай увагнутай плоскасці галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзелены на 3 ярусы, iнтэнсіўна крапаваныя пілястрамі. Пабеленыя вуглавыя i прасценачныя пілястры акаймоўваюць архітэктурныя масы i надаюць будынку графічную выразнасць. Разнастайныя праёмы з лучковымі, паўцыркульнымі i фігурнымі арачнымі завяршэннямі аформлены тонкапрафіляванымі ліштвамі, хвалістымі броўкамі. Дэкаратыўнае вырашэнне ўзбагачаецца 2-колернай тынкоўкай сцен i ордэрнай пластыкай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

У інтэр'еры неф i апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены раскрапаваны паўкалонамі на высокіх пастаментах i з капітэлямі з лісця аканта, валют i галовак пуцці. Адхілы выcoкix арачных аконных праёмаў, прасценкі, скляпенні ўпрыгожаны арнаментальнай размалёўкай. Пластыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр'ера — 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, упрыгожаныя драўлянай скульптурай. Над уваходам — хоры, абмежаваныя хвалістым парапетам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога архангела Міхаіла і кляштар піяраў // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А.М. Кулагін. - Мн., 2008. – С. 198-199.
  • Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Лужкі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л.М. Лабачэўская ; маст. Э.Э.Жакевіч. - Мн., 2004 – С. 446.
  • Міхайлаўскі касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 461.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 251-252.