Касцёл Святога Войцеха (Альшэва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святога Войцеха
Касцёл Святога Войцеха ў 1937 годзе. Юзаф Шыманчык
Касцёл Святога Войцеха ў 1937 годзе. Юзаф Шыманчык
52°28′22,49″ пн. ш. 25°11′50,70″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Альшэва
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Войцех Пуслоўскі
Дата заснавання 1809
Дата пабудовы 1809 год
Стан Захаваўся фрагмент сцяны

Касцёл Святога Войцеха — колішні каталіцкі храм у в. Альшэва Бярозаўскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе[1] на яго сродкі Войцеха Пуслоўскага[2]. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года[1].

У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех Пуслоўскі[3]. У фамільным склепе таксама быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу[1].

Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву[3]. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы[4]

Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай[3]. Захаваўся толькі фрагмент сцяны[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]