Касцёл Святога Казіміра (Лепель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святога Казіміра
54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лепель
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Лепельскі 
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Мальчэўскі
Будаўніцтва 18571876 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Казіміра — каталіцкі храм, знаходзіцца ў цэнтры горада Лепеля. Пабудаваны ў 18571876 гг. з цэглы на сродкі мясцовага абывацеля Мальчэўскага. 3 1990-х гг. дзейнічае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Казіміра ў пачатку 20 ст.

Лепельскі каталіцкі прыход быў заснаваны ў 1602 годзе, калі Леў Сапега загадаў пабудаваць тут каталіцкі храм. У 1604 годзе быў асвечоны храм Святога Казіміра, які стаў адным з першых трох каталіцкіх храмаў на Полацкай зямлі. Царква двойчы гарэла, у 1799 і 1833 годзе, пасля другога пажару была закінута, а набажэнствы здзяйсняліся ў невялікай драўлянай капліцы. З 1857 па 1876 год ішло будаўніцтва новага каталіцкага храма, ён быў пабудаваны ў стылі класіцызм па праекце архітэктара Мачулевіча. Сродкі на будаўніцтва ахвяраваў памешчык Лепельскага павета, калежскі асэсар Мальчэўскі.

У 1935 годзе храм быў зачынены, а святар арыштаваны. Будынак спачатку стаяў закінутым, у 1970-я1980-я гады ў ім быў гараж і трансфарматарная падстанцыя. Вернуты Царкве ў 1990-я гг. XX стагоддзя. З 1993 г. у храме праходзяць рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 г. храм быў нанова асвечаны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'еры

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Належыць да тыпу базілікальных 2-вежавых 3-нефавых храмаў з трансептам. Аб'ёмы нефаў, сакрысцій, крылаў трансепта ўтвараюць ступеньчатую кампазіцыю. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з 3-вугольным франтонам, дэкарыраваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках. У галоўным барочным алтары, змешчаным у прамавугольнай апсідзе, былі скульптуры Святых Пятра і Паўла, пуцці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Узвіжанне Святога Крыжа» і «Св. Казімір». У крылах трансепта знаходзіліся барочныя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл святога Казіміра // Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2007. — С. 86.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]