Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святога Міхаіла | |
|---|---|
| | |
| 53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Луконіца |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата пабудовы | 1782 год |
| Статус |
|
Касцёл Святога Міхаіла — каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл
[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат'ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]
Побач з касцёлам трох'ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265-266.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца)- Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
