Касцёл Святога Францыска Асізскага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Францыска Асізскага
53°57′26″ пн. ш. 27°39′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Благачынне Дэканат Мінск-Усход
Дата заснавання 2015
Будаўніцтва 2015
Map

Касцёл Святога Францыска Асізскага — мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Новая Баравая на вуліцы Авіяцыйная. Парафіяй апякуюцца айцы капуцыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія існуе з 1992 года, перарэгістравана пад новай назвай у 2004 годзе.

17 верасня 2015 года ў парафіі былі асвечаны падмурак і краевугольны камень, а таксама ўмуравана капсула новай святыні. Урачыстую Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама ўрачыстасць наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі капуцынаў, многія святары Міншчыны[1].

29 верасня 2018 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу пры касцёле[2].

20 мая 2023 года праведзены абрады пасвячэння касцёла і алтара.

Пробашчы[правіць | правіць зыходнік]

  • бр. Віталь Юркевіч
  • бр. Ян Садоўскі (з 4 красавіка 2022)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]