Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў
Касцёл Святога Юзафа Абручніка
Касцёл Святога Юзафа Абручніка
54°30′19″ пн. ш. 30°24′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Будаўніцтва 17801808 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000120шыфр 212Г000120
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юзафа (Язэпа) Абручніка і кляштар дамініканцаўкаталіцкі храм Оршы. Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Юзафа, 1914

Фундаваны ў 1649 г. князем Геранімам Друцкім-Сакалінскім, які асадзіў у горадзе манахаў-дамініканцаў і пабудаваў для іх драўляны касцёл; ахвяраваў кляштару фальварак Воскава. Існуючы мураваны касцёл пабудаваны ў 17801808(19) гг. Кляштар дзейнічаў да 1845 г., пры ім меўся шпіталь на 10 ложкаў.

У 1937 г. касцёл зачынены, прыстасаваны пад гарадскі Дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гг. будынак касцёла рэканструяваны пад Дом культуры. Кляштарны корпус не захаваўся. У 1989 г. касцёл перададзены вернікам, адрэстаўрыраваны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохнефавая 2-вежавая (вежы разабраны ў 1870) базіліка. Фасад быў падзелены на 3 часткі, размежаваныя глыбокімі прамавугольнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны прамавугольным 2-ярусным атыкам, раней меў трохвугольны франтон, які пераходзіў да плоскасці фасада бакавымі акруглымі прасценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарна. Першапачаткова пластыку фасада ўзбагачалі вуглавыя калоны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы. У інтэр'еры храма меліся партрэты фундатара кляштара Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 275.
  • Касцёл дамініканцаў // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 461.
  • Аршанскі кляштар дамініканцаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]