Касцёл Святога Юрыя (Кедайней)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Юрыя
55°17′13″ пн. ш. 23°59′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва і евангельскія хрысціяне[1]
Епархія Кедайнейскі дэканат[d]
Благачынне Кедайнейскі дэканат[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1460
Дата пабудовы апошняя чвэрць XV — пачатак XVI ст.
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя — каталіцкі храм у горадзе Кедайней (Кейданы) Кедайнейскага раёна Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На аснове фармальна-стылістычнага аналізу можна меркаваць, што касцёл Св. Георгія ў г. Кейданы пабудаваны ў апошняй чвэрці XV — пачатку XVI ст. Упершыню ўпамінаецца ў 1523 годзе. У 1560 годзе прыстасаваны пад кальвінскі збор, да галоўнага фасада прыбудавана вежа-званіца з рэнесансавымі ордарнымі элементамі. У 1627 годзе вернуты католікам. У 1655 годзе ў касцёле быў адслужаны малебен у гонар падпісання уніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй (Кейданскай уніі). У 1662 паўторна асвячоны. У час рамонту 1758 перароблены вокны бакавых фасадаў. У 18391840 гадах адноўлены фасады, дах накрыты дахоўкай.

У 1918 годзе на бакавых фасадах замест пілястраў прыбудаваны новыя контрфорсы, якія паўтараюць форму прэсбітэрыяльных. У 1928 годзе дахоўку замянілі на бляшаны дах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад
Апсіда

Касцёл пабудаваны з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі. Першапачатковая форма франтонаў неўстаноўлена. Цяпер кожны неф мае самастойнае крыццё даху. Спачатку помнік, відаць, быў накрыты стромкім гатычным двухсхільным дахам. Па тэктанічнай схеме гэта блізкая да квадрата ў плане пабудова, падзеленая ў інтэр’еры 4 апорнымі слупамі на 3 нефы. Галоўны неф вышэйшы за бакавыя. Па памерах яму адпавядае прэсбітэрый, які яго прасторава прадаўжае. Алтарная частка заканчваецца поліганальнай апсідай. 3 паўночнага боку да вімы прымыкае 2-павярховая сакрыстыя. Вокны бакавых фасадаў і прэсбітэрыя завяршаюцца паўцыркульнай перамычкай. Аўтэнтычная сакрыстыя была, напэўна, меншых памераў. Яе ўсходняя частка прыбудавана пазней. Цяпер па сваёй архітэктоніцы храм уяўляе сабой псеўдабазіліку, хаця першапачаткова планаваўся і быў пабудаваны як зальная пабудова. Інтэр’еры перакрыты плоскай драўлянай столлю на бэльках. Спачатку контрфорсы падзялялі на асобныя праслы не толькі бакавыя фасады, але і галоўны. Фасады былі прарэзаны вокнамі спічастай формы. Адметнасць трактоўцы галоўнага фасада надае дэкор контрфорсаў у выглядзе складаных ромбападобных кампазіцый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]