Касцёл Святога Яна Боска (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будучы алтар святыні
Славутасць
Касцёл Святога Яна Боска
53°52′00″ пн. ш. 27°36′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Будаўніцтва 2007г. — с.ч.
Вышыня 47 м
Map

Касцёл Святога Яна Боскарымска-каталіцкі касцёл, які будуецца ў мікрараёне Серабранка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца Св. Яна Хрысціцеля побач з касцёлам

Будуецца для парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая дзейнічае з 1991 г. Святыня будуецца ў гонар заснавальніка салезіянаў — св. Яна Боска. Зараз набажэнствы здзяйсняюцца ў капліцы. Будаўніцтва капліцы распачалі ў жніўні 2001 г. і асвяцілі 24 чэрвеня 2002 г. Увесну 2007 года парафія св. Яна Хрысціцеля, па рашэнні Мінгарвыканкама атрымала дазвол на пабудову касцёла. 15 чэрвеня на выдзеленай пад будаўніцтва пляцоўцы распачалося рыццё катлавану пад падмуркі касцёла, які мае стаць першым новазбудаваным касцёлам у горадзе з часу рэвалюцыі 1917 г. Будаўніцтва святыні адбываецца побач з капліцай.

8 жніўня 2015 г. ў парафіі адбылася ўстаноўка і асвячэнне крыжоў на вежах касцёла, які будуецца. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]