Касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Апостала Андрэя
Kryvičy. Крывічы (23.08.2010).jpg
54°42′26″ пн. ш. 27°17′31″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Крывічы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва ???—1796 гады
Стан дзейнічае

Касцёл Святога Апостала Андрэя (Мінская вобласць)
Касцёл Святога Апостала Андрэя
Касцёл Святога Апостала Андрэя

Крывіцкі касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. Кляштар пабудаваны ў 1776 у в. Крывічы (цяпер гарадскі пасёлак) Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў стылі позняга барока. Скасаваны ў 1832 годзе. Складаецца з Андрэеўскага касцёла і жылога будынка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кляштары ордэна трынітарыяў, заснаванага ў XII стагоддзі, пачалі з'яўляцца ў Рэчы Паспалітай з канца XVII стагоддзя. Кляштар трынітарыяў у Крывічах быў заснаваны ў 1770 годзе і стаў чацвёртым на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля кляштароў у Брэсце (1709), Оршы (1714), Маладзечна і Віцебску (1758)[1].

Спачатку пры кляштары быў пабудаваны драўляны храм, у 1796 годзе было завершана будаўніцтва муравана барочнага храма. У тым жа годзе храм быў асвячоны біскупам троцкім.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў усе кляштары трынітарыяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі зачынены, уключаючы крывіцкі. Пасля зачынення кляштара храм стаў звычайным парафіяльным, а былыя жылыя памяшканні манахаў сталі належаць парафіі. У другой палове XIX стагоддзя ўвесь архітэктурны комплекс быў абнесены агароджай з трохарачнымі варотамі. У такім выглядзе комплекс захаваўся да нашых дзён.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былога кляштара

Касцёл св. Андрэя — помнiк архiтэктуры барока. Аднанефавы аднавежавы базiлiкальны храм з прамавугольнай апсiдай, накрыты высокiм двухсхiльным дахам. Высокая вежа мае 3-ярусную кампазіцыю з характэрнымі ў стылявых адносінах заломамі карніза, скосамі вуглоў.

Інтэр'ер касцёла

Архітэктурны дэкор стрыманы і лаканічны. Высока размешчаныя ў тоўшчы сцен аконныя праёмы набліжаюць храм да абарончых збудаванняў. Сцены крапаваны падвойнамі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Амбон аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Падлога мазаічная, з геаметрычным арнаментам. Алтар багата ўпрыгожаны ляпнінай, скульптурамі святых. Жылы будынак прымыкае да паўднёва-ўсходняй сцяны касцёла. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, яго сцены ўмацаваны плоскімі лапаткамі, члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]