Касцёл Святой Барбары (Сялявічы)
Выгляд
каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Барбары | |
---|---|
53°01′06,91″ пн. ш. 25°01′15,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграграрадок | Сялявічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1819 год |
Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм у аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1819 годзе на галоўнай вуліцы вёскі з дрэва. Дзейнічае. Касцёл — помнік народнага драўлянага дойлідства.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр'ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калонным порцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Барбары (Сялявічы) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Святой Барбары (Сялявічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святой Барбары (Сялявічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)