Перайсці да зместу

Касцёл Святой Брыгіты (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святой Брыгіты
польск.: Kościół św. Brygidy
54°21′17″ пн. ш. 18°39′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Гданьск
Канфесія каталіцызм
Епархія Гданьская архідыяцэзія
Благачынне Парафія Святой Брыгіты ў Гданьску[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання XVII стагоддзе
Будаўніцтва 13911397 гады
Статус Малая базіліка
Матэрыял цэгла
Сайт brygida.gdansk.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Брыгіты (польск.: Kościół św. Brygidy) — старажытны касцёл у Гданьску.

Касцёл знаходзіцца ў Старым горадзе Гданьска. Яго пачалі будаваць у сувязі з кананізацыяй Святой Быргіты ў 1391 годзе і завяршылі ў 1397 годзе. Калі мошчы Святой Быргіты перавозіліся з Рыма ў Вадстэну, урачыстая працэсія спынілася на некаторы час у Гданьску, а пасля яе кананізацыі было вырашана, што касцёл і кляштар будуць пабудаваныя ў яе памяць.

Кляштар працягваў сваю дзейнасць і пасля Рэфармацыі ў пачатку XVI стагоддзя, а калі кляштар у Вадстэне быў зачынены, каля дзесяці сясцёр-брыгітак пераехалі сюды пад ахову караля Жыгімонта ІІІ. У 1807 годзе манастыр выкарыстоўваўся як шпіталь падчас напалеонаўскіх войнаў, а пад уладай Прусіі манастыр быў распушчаны ў 1817 годзе і разбураны ў 1851 годзе.

Касцёл быў моцна пашкоджаны на апошнім этапе Другой сусветнай вайны, але быў адрэстаўраваны ў 1974 годзе.