Касцёл Святой Веранікі і кляштар рохітаў (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Касцёл Святой Веранікі і кляштар рохітаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Мінску. Дзейнічаў у сярэдзіне XVIII — 1-й палове XIX стст. Знаходзіўся ў канцы Койданаўскай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 1752 ксёндз Тамаш Стацэвіч заснаваў лякарню, якую перадаў манахам-рохітам(польск.) бел.. Свае грошы на ўтрыманне кляштара і шпіталя скіравалі ўнукі Лукаша Шышкі — Юрый, Базыль, Тодар і Міхал.

Дзякуючы гэтым ахвяраванням на вуліцы Койданаўскай, каля гарадской брамы паўстала дабрачынная ўстанова з невялікім касцёлам і сваёй фундацыяй, якая складала 7000 срэбрам[1].

У 1788 годзе М. Ансялеўскі падараваў кляштару 2 сенажаці непадалёк ад места. У XVIII — пач. XIX стст. кляштару належалі некалькі пляцаў з пабудовамі ў горадзе, а таксама фруктовы сад каля вуліцы Нямігскай і вятрак пры дарозе на Смілавічы.

Станам на 1796 год у рэзідэнцыі было 5 манахаў. У 1824 годзе кляштар рохітаў разам з усёй маёмасцю далучылі да Мінскага кляштара баніфратаў.

Па здушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 годаў расійскія ўлады ліквідавалі кляштар, зруйнавалі яго збудаванні, а тэрыторыю паступова забудавалі жылымі дамамі[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Паводле візітацыі 1796 года, невялікі 2-вежавы драўляны касцёл галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Інтэр'ер упрыгожвалі 3 драўляныя разныя алтары. У галоўным алтары знаходзіліся абразы Cвятых Роха, Веранікі і Юзафа.

На тэрыторыі кляштара знаходзіўся 1-павярховы драўляны шпіталь на 30 ложкаў, а таксама 3 драўляныя жылыя дамы (у адным з іх жыў ксёндз-капелан), комплекс гаспадарчых пабудоваў і гарод. Тэрыторыю кляштарнага комплексу атачаў драўляны паркан, галоўная брама размяшчалася з боку вуліцы Койданаўскай[2].

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 269.
  2. 2,0 2,1 Дзянісаў У. Мінскі кляштар рахітаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 295.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]