Касцёл Святой Веранікі (Селішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святой Веранікі
Sielišča, Bernardynski. Селішча, Бэрнардынскі (1913).jpg
Краіна Беларусь
Вёска Селішча
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Ян Язэп Рагоза, Езафат Антоній Сялява, Элеанора з Коцелаў
Дата пабудовы 1726 год

Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў — помнік мураванай архітэктуры позняга барока, знаходзіцца ў вёсцы Селішча (Ушацкі раён, Віцебская вобласць).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на беразе в. Янова ў 1726 г. на грошы падчашніка і ротмістра полацкага Яна Язэпа Рагозы, полацкага падсудка Езафата Антонія Сялявы і яго жонкі Элеаноры з Коцелаў для ксяндзоў-бернардзінцаў. Кляштар скасаваны ў 1832 г.

Храм часткова перабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. 3 закрыццём у 1867 г. касцёла ў суседнім Кублішчыне, яго начынне перанесена ў мясцовы касцёл. Дах і верх вежаў касцёла разбураны ў Вялікую Айчынную вайну.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан

3-нефавая базіліка з трансептам і паўцыркульнай 2-яруснай апсідай была ўзнята на высокі цокаль. Галоўны (усходні) фасад фланкіраваны дзвюма 3-яруснымі вежамі, паміж якімі шчыт з 3-вугольным франтонам, 2 валютамі па баках і арачным акном па цэнтры.

Галоўны фасад
Унутры касцёла

Плоскасць фасада надзелена вытанчанай архітэктурнай пластыкай: 3 ярусы арачных экседраў, высокія лапаткі, тонкапрафіляваныя карнізы, высокі арачны ўваходны праём. Сцены расчлянёны шырокімі пілястрамі і лучковымі вокнамі, якія на другім ярусе паўцыркульныя. Сцены чляніліся ў 2 ярусы арачнымі (наверсе) і лучковымі (унізе) вокнамі. Цыліндрычныя з распалубкамі скляпеністыя перакрыцці нефаў абапіраліся на 4 масіўныя слупы і магутны перыметральны антаблемент. Апсіда вылучана з глыбіні цэнтральнага нефа паміж 2 сакрысціямі. 3 5 алтароў высокімі мастацкімі якасцямі вылучаўся алтар Святога Антонія са скульптурнай групай у завяршэнні і паміж 6 карынфскімі калонамі. У галоўным алтары быў змешчаны прывезены з Кублішчынскага касцёла абраз Божай Маці ў сярэбранай рызе, перад якім меліся ўкленчаныя выявы фундатараў храма. Над нартэксам на магутнай арцы размяшчаліся хоры, на якіх стаяў барочны арган. Сакрысція вылучалася багатым святарскім аблачэннем з выкарыстаннем слуцкіх паясоў.

Да касцёла з паўночнага боку далучаўся 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак кляштарнага корпуса пад высокім вальмавым дахам.

Не дзейнічае.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2000. – С. 140.
  • З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Архітэктурная спадчына Ушаччыны // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 559 – 566.