Касцёл Святой Гертруды (Каўнас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Гертруды
Šv. Gertrūdos bažnyčia
54°53′50″ пн. ш. 23°54′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне Каўнас
Канфесія Рымска-Каталіцкая царква
Епархія Каўнаская архідыяцэзія
Благачынне Q12659968?
Архітэктурны стыль Позняя готыка, цагляная готыка
Дата заснавання XV стагоддзе
Матэрыял цэгла
Стан дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Гертруды (літ.: Šv. Gertrūdos bažnyčia) — каталіцкі храм у Старым горадзе Каўнаса. З'яўляецца адным з найстарэйшых прыкладаў цаглянай готыкі ў Літве і яскравым помнікам гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны год будаўніцтва храма невядомы, прыкладнае датаванне — XV стагоддзе. У 1503 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр зрабіў яго фарным касцёлам. У сярэдзіне XVI стагоддзя да будынка была прыбудавана званіца. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, у 1655 годзе, храм быў пашкоджаны і адноўлены толькі да 1680 годзе. Прыкладна ў 1750 годзе да касцёла прыбудавалі драўляны шпіталь. У 1782 годзе пачаліся гады забыцця, калі ў касцёле жыло толькі 5 манахаў Ордэна Святога Роха. У 1794 годзе касцёл быў паўторна асвячоны, а ў 1796 праведзена яго абнаўленне: у ім усталявалі арган і стварылі жылыя памяшканні для настаяцеля.

У 1812 годзе ў Каўнасе адбыўся буйны пажар, падчас якога пацярпеў і Касцёл Святой Гертруды. Шпіталь прыйшоў у непрыдатнасць, і ў 1824 годзе храм быў перададзены сёстрам Ордэна дочак міласэрнасці. Пасля паўстання 1863 года кляштар быў зачынены ў 1864 годзе. У 1880 годзе знесены рэшткі шпіталя, а ў 1921 годзе касцёл перададзены марыянам, якія заснавалі побач з ім свой кляштар.

У гады савецкай улады, касцёл не дзейнічаў. У ім размяшчаўся склад медыцынскага абсталявання. У 1988 годзе будынак планаваўся знесці, аднак гэтаму запрацівілася грамадскасць[1].

У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Літвы, храм быў вернуты манахам. Аднавіліся імшы, у 1992 годзе была праведзена рэстаўрацыя кляштара і касцёла. У 1997 годзе мастак Вайдотас Квашы стварыў у храме скульптурную выяву хроснага шляху[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі просты па форме і выкананні касцёл добра захаваўся да нашага часу. Па сваім плане — невялікі кафалікон аднанефны з далучанай да яго невялікай чатырохграннай апсідай касцёл Св. Гертруды найбольш нагадвае віленскі касцёл Св. Ганны. Як і віленскі касцёл ён мае познегатычны характар, аднак нашмат прасцейшы ў выкананні і аздабленні.

Зноскі

  1. Касцёл Святой Гертруды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 16 ліпеня 2014.
  2. Каўнас — Цэрквы і касцёлы. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 11 красавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]