Касцёл Святой Марыі (Ліпск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Марыі
Касьцёл Ліпск.JPG
52°49′53,70″ пн. ш. 26°05′36,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Дата пабудовы 1910 год
Стан дзейнічае

Касцёл Святой Марыі — мураваны каталіцкі храм у в. Ліпску Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1910 г. з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М. Каладзея.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барока, класіцызму, асобныя элементы ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор трохнефнай базілікі з бакавымі сакрысціямі. У пластычным вырашэнні фасадаў вялікую ролю адыгрывалі руставаныя лапаткі і фігурныя панэлі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з боку галоўнага фасада з’яўлялася неабарочная чатырохгранная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна была ўстаноўлена на шырокай тэрасе з балюстрадай па перыметры і дэкаратыўнымі вазамі па вуглах. Над карнізам галоўнага фасада размяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]