Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў у Заўгрынецкім прадмесці, абмерны чарцёж 1830 года
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў у Заўгрынецкім прадмесці, абмерны чарцёж 1830 года
52°05′04,82″ пн. ш. 23°39′40,42″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць дамініканцы
Заснавальнік Соф'я Магдалена Бухавецкая
Дата заснавання 1635

Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў (Брэст)
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў

Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс, які існаваў y першай трэці 17 ст. — 1830 y Брэсце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1635 годзе (паводле звестак польскага гісторыка Валыняка — y 1628) берасцейскай войскай Соф'яй Магдаленай Бухавецкай, дачкой каралеўскага сакратара Марыяна Лакніцкага. Адрокшыся ад кальвінізму, яна запісала берасцейскім дамініканцам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і в. Чамяры, Дэрло, Дубаў, Велань[1].

Кляштар размяшчаўся на востраве, пры дарозе на Кобрын. Першыя, верагодна, драўляныя будынкі амаль усе знішчаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Кляштар нанава адбудаваны на сродкі Соф'і Пражмоўскай. Яна ж падаравала яму і абраз Маці Божай, які праславіўся як цудатворны (зараз y Фарным касцёле Брэста)[1].

Мураваны касцёл Святой Соф'і асвячоны ў 1696 годзе, карпусы кляштара пабудаваны значна пазней, бо ў 1798 годзе ён яшчэ не быў закончаны. Пры кляштары існавалі навіцыят — установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна — і школа філасофіі[1].

Кляштар скасаваны ў 1830 годзе, аднак касцёл (адзіны ў Брэсце) пакінуты вернікам як парафіяльны[1]. Касцёл Св. Сафіі быў разабраны каля 1857 года[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План

Касцёл уяўляў сабой аднанефавы храм з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі, вызначаўся багатым жывапісна-разьбярскім аздабленнем; пры галоўным алтары знаходзілася надмагілле Соф'і Бухавецкай з партрэтам[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  2. Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў (Брэст) на сайце Radzima.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 137-138.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]