Касцёл Святой Тройцы (Зэльва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касцёл Святой Тройцы, Зэльва)
Славутасць
Касцёл Святой Тройцы
53°09′01″ пн. ш. 24°48′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктар Юзаф Піюс Дзяконскі[d]
Дата пабудовы 1913 год
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Святой Тройцы — помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Зэльва. Пабудаваны ў 1913 г. (архітэктар Іосіф Піус Дзяконскі).

Парафія створана ў 1407 г., сённяшні касцёл пабудаваны i асвечаны ў 1913 г., зачынены ў 50-х гг. i прыстасаваны пад краму, вернуты ў 1989 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад
Інтэр’ер касцёла

Трохнефны аднаапсідны дзвюхвежавы мураваны будынак мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, у якой дамінуюць двух’ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі па малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў плане, другі — васьмігранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрыты высокім вальмавым дахам з двухпрыступкавай навіссю на галоўным фасадзе. Уваход вырашаны ў выглядзе адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі стральчатымі праёмамі, партал уваходу з трохвугольным завяршэннем. Сцены асноўнага аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды ўмацаваныя контрфорсамі, прарэзаныя стральчатымі вокнамі. У 1960-я гады касцёл быў перададзены калгасу імя Леніна, тут было сховішча збожжа, з 1988 г. — склад райспажыўсаюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]