Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касцёл Святой Троіцы, Засвір)
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Троіцы
54°50′31,16″ пн. ш. 26°27′40,99″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Засвір
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль сармацкае барока
Будаўніцтва 17131714 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000430шыфр 612Г000430
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Троіцы — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 17131714 гг. Крыштафам і Ядвігай Зяновічамі ў в. Засвір Мядзельскага раёна ў стылі барока.

Кляштар кармелітаў дзейнічаў у 16971831 гг., парафія існуе з 1832 г.

У 18651920 гадах касцёл перабудаваны пад царкву. Касцёл адноўлены ў 1990 годзе. Комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер

Касцёл — мураваны аднанефны храм з дзвюхвежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, накрыты высокім двухсхільным дахам (над апсідай паніжаны і пераходзіць у конусападобны). У цэнтры да галоўнага фасада прылягае невялікая паўкруглая прыбудова, якая мае рысы абарончага збудавання. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтраваная на галоўным фасадзе: плоскія прамавугольныя і паўцыркульныя нішы, трохвугольны атыкавы франтон і фігурныя завяршэнні вежаў. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі. Неф перакрыты драўляным корабавым скляпеннем.

З поўначы да касцёла прылягае мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак кляштара, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор. Планіроўка калідорная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У баку ад касцёлу стаіць невялікая мураваная брама і вежа-званіца — квадратны ў плане будынак на бутавым цокалі, накрыты чатырохсхільным шатром.

Па восі вежы ўсталяваны слуп, у кожнае рабро якога, паступова падымаючыся ўгару, урэзаны ступені з тоўстых плах, якія пашыраюцца па меры аддалення ад восі, а таксама падступёнкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]