Касцёл Святой Тэрэзы (Шчучын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Тэрэзы
Ščučyn, kaścioł (3.08.2010).jpg
53°36′22″ пн. ш. 24°44′26″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Шчучын
Канфесія Рымска-Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія 
Ордэнская прыналежнасць піяры
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 1826[1]—1829[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714шыфр 412Г000714
Стан дзейнічае

Касцёл Святой Тэрэзы (Гродзенская вобласць)
Касцёл Святой Тэрэзы
Касцёл Святой Тэрэзы

Касцёл святой Тэрэзы Авільскай — каталіцкая святыня у горадзе Шчучыне, Гродзенская вобласць, Беларусь. Належыць да Шчучынскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі класіцызму[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе[3]. Калегіум піяраў тут існаваў з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў.

Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў пабудаваны пры гэтым кляштары ў 1826-29 з цэглы па фундацыі князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага(руск.) бел. пры кляштары[4]. Пасля польскага паўстання 1830 года большасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі была зачынена, у тым ліку і кляштар у Шчучыне. Касцёл св. Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма. У 1887 і 1892 будынак касцёла рамантаваўся.

У 1927 піяры аднавілі сваю дзейнасць (працягвалася да 2-й сусветнай вайны). У 1954 касцёл закрыты. У 1988 вернуты Каталіцкаму Касцёлу, ў 1989 годзе адрэстаўраваны[3]. Як і раней, пры храме ў цяперашні час служаць законнікі Айцы Піяры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжова-купальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дамінуе ў ей высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам[4]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным дарычным порцікам. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэсленая ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблементам.

Сцены ў інтэр'еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • А. М. Кулагiн. Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]