Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў
Косцел в Роготно после обновления фасада в 2016 году.jpg
53°20′53,26″ пн. ш. 25°29′13,42″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Раготна
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Дзятлаўскі
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000704шыфр 413Г000704
Стан дзейнічае

Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у аграгарадку Раготне Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга класіцызму[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 1915 годзе.

Парафія створана ў 1400 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. У 1866 годзе быў ператвораны ў Раства-Багародзіцкую царкву і перабудаваны па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[2]. У 1920-я гады быў вернуты католікам. У 1947 годзе зачынены, пераабсталяваны ў краму, вернуты ў 1988 годзе[3][4]. Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 годзе налічвалася 845 парафіян.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны магутным прамавугольным ў плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны чацверыковымі вежамі-званіцамі і вылучаны шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам. Фасады рытмічна члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. На трохвугольным франтоне порціка і гранях вежаў — арачныя нішы і аконныя праёмы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78
  3. Раготна — парафія Святых Анёлаў Ахоўнікаў
  4. Касцёл святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна, вёска; Дзятлаўскі раён)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Возвращение упраздненных костелов римско-католической церкви: микроанализ проблемы (нач. XX в.) / Андрей Ганчар // Шлях да ўзаемнасці : матэрыялы XV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 13―14 лістапада 2008 года). ― Гродна, 2009. ― С. 112―115.
  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 307—308

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]