Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Сучасны стан (выгляд з пераду)
Сучасны стан (выгляд з пераду)
53°08′12,72″ пн. ш. 29°14′54,24″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль Барока
Аўтар праекта гл. тэкст
Будаўніцтва 17461780 гады

Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы езуіцкі касцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковы выгляд касцёла, з абмернага рысунка XVIII ст.

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касцёла вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (16991700), Казімір Мацелякоўскі (17351736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (17471748) і Францішак Карава (17571758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 17321747 муляра Якуба Руофа.

Пры будаўніцтве ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці вежы касцёла былі знішчаны, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касцёла была гаўптвахта.

Духавенства[1]:[правіць | правіць зыходнік]

  • 1630 г. па 1633 г. быў святы Андрэй Баболя
  • 1632 г. Якуб Брэнт і Станіслаў Альшэўскі, а таксама настаўнікі – клерыкі Ян Прушынскі ды Сымон Дэмбоўскі.
  • 1633 г. да 1637 г. Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю ўзначальваў айцец Марцін Рыдзеўскі
  • 1755 г. Бабруйскім дэканам і, напэўна, пробашчам у быў ксёндз Юзаф Крычскі.
  • У другой палове 1760-х гадоў  пробашчам  парафіі  быў  Станіслаў  Богуш-Сестранцэвіч – будучы  Мітрапаліт, арцыбіскуп  Магілёўскай  архіепархіі.  
  • 1789 г. пробашч Ян Грыневіч. Таксама ў гэты час у парафіі працаваў ксёндз Георгій Адамовіч.
  • 1818 – 1821 г.г. віцэ — пробашчам быў ксёндз Стракоўскі.
  • 1843 пробашч Барталамей Віснёўскі OP, вікарый пры ім быў ксёндз Юзаф Буткевіч[2]
  • з канца 1840-х гадоў да ліпеня 1859 г. пробашчам і Бабруйскім дэканам быў ксёндз Казімір Шышко
  • 1874 г. вікарый ксёндз Клімент Трашчэўскі.
  • У 1870-х гадах у парафіі працавалі наступныя святары: Вінцэнт Бабіцкі, Віктар Анджаеўскі, Кіпрыян Жаброўскі, Адольф Пласкавіцкі, Банавентура Лаўрыновіч, Ян Рымовіч і Яраслаў Расінскі.
  • У 1890-х г. вікарый ксёндз Ільдэфонс Раманоўскі
  • 1898 г. ксёндз Міхал Аляхновіч
  • 1898 - 1901 часовы адміністратар а. Аляксандр Плятнір[3].
  • 1901 г. адміністратар ксёндз Ян Красоўскі

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан (выгляд з боку)

Касцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнефавую базіліку без трансепту, меў дзве вежы, на адной з якіх быў гадзіннік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі.

Унутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптураў святых (у тым ліку скульптуры Святых Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр'еру былі драўлянымі і былі зроблены майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла і былы езуіцкі касцёлhttp://sviatynia.by/kastsyol-svyatyh-apostalau-pyatra-i-paula-i-byly-ezuitski-kastsyol/
  2. DIRECTORIUM OFFICII DIVINI Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843 HIERARCHIA ROMANO-CATHOLICA in IMPERIO ROSSIACO http://www.petergen.com/bovkalo/sp/minsk1843.html
  3. Directorium Divini officii et Missarum pro Archidioecesi Mohiloviensi nec non pro Dioecesi Minscensi in annum domini 1901https://pamizrek.blogspot.com/2018/10/directorium-divini-officii-et-missarum.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 158—159.