Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла (Бешанковічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла
Касцёл у 1913 годзе
Касцёл у 1913 годзе
55°02′46″ пн. ш. 29°27′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Map

Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла — колішні касцёл у г.п. Бешанковічы Віцебскай вобласці, які знаходзіўся ў цэнтры паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XV стагоддзі польскі кароль Казімір Ягелончык пабудаваў тут храм Св. Юліуша. У XVII стагоддзі ўладанне Бешанковічы належала Сапегам, з якіх Казімір Леў дамогся ў 1650 г. гораду магдэбургскага права і пабудаваў касцёл[1][2].

Малюнак Напалеона Орды, справа бачныя вежы касцёла. 1876

У 1876 г. на яго месцы на сродкі ксяндза Керсноўскага пабудаваны новы храм[3]. Адлюстраваны на малюнку Напалеона Орды 1876 года. У 1935 годзе ён яшчэ існаваў, налічваў 1340 года парафіян[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл з боку апсіды

З’яўляўся творам драўлянага дойлідства з рысамі рэтрагатычнага стылю. Уяўляў сабой двухвежавы трохнефавы зрубны храм з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны дах карабля храма перападаў у больш нізкі гранёны над апсідай. 2-ярусныя васьмерыковыя шатровыя вежы «вырасталі» над плоскасным галоўным фасадам. Асацыяцыі з класіцызмам выклікаліся трохвугольнымі франтончыкамі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі фасадаў. Ад гатычнай касцельнай архітэктуры было пазычана акно-ружа над прамавугольным парталам увахода з вімпергам[2].

Інтэр’ер

Зала храма, расчлянёная на 3 нефы тонкімі драўлянымі слупамі, была перакрыта драўляным латковым скляпеннем. У 4 алтарах знаходзіліся высокамастацкія абразы «Дзева Марыя», «Св. Антоні», «Укрыжаванне». На левай сцяне быў навешаны гранёны амбон[2].

Зноскі

  1. Грыцкевіч А. Казімір Леў Сапега // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. С. 145.
  2. а б в г Касцёл святых Казіміра і Рафаіла // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 388. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  3. Zyskar J. Nasze kościoły. Archidjecezja Mohilowska. Warszawa, 1913. S. 407—408.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл святых Казіміра і Рафаіла // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 388. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]