Касцёл Святых Пятра і Паўла (Каўнас)
| Славутасць | |
| Сабор Святых Пятра і Паўла | |
|---|---|
| Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika | |
| | |
| 54°53′49,20″ пн. ш. 23°53′20,40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Коўна |
| Канфесія | Рымска-Каталіцкая царква |
| Епархія | Каўнаская архідыяцэзія |
| Благачынне | Q12659968? |
| Тып будынка | базіліка |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Дата заснавання | 1413 |
| Будаўніцтва | 1413—1655 гады |
| Вышыня | 28 м |
| Матэрыял | цэгла |
| Стан | дзеючы храм |
| Сайт | kaunoarkikatedra.lt |
Сабор Святых Пятра і Паўла (літ.: Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika) — каталіцкі храм у горадзе Коўна (Літва), размешчаны па адрасе Вільняус гатве, 26. Помнік гатычнай архітэктуры XV — XIX стагоддзяў. З'яўляецца кафедральным саборам Ковенскай архідыяцэзіі, а таксама мае статус малой базілікі. Касцёл Святых Пятра і Паўла з'яўляецца самым вялікім каталіцкім храмам у Літве і адзінай у краіне гатычнай базілікай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва храма пачалося ў 1413 годзе. У 1624 годзе былі пабудаваны галоўны неф і вежы, пры гэтым храму былі нададзены барочныя рысы. Будаўніцтва храма было канчаткова завершана ў 1655 годзе.
У 1800 годзе рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе. З 1808 па 1864 год касцёл належаў аўгусцінскаму ордэну. З 1865 года храм з'яўляецца кафедральным саборам Ковенскай архідыяцэзіі.
У 1921 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XV прысвоіў храму статус малой базілікі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм мае ў даўжыню 84 метра і ў шырыню 34 метра. Ад першапачатковага гатычнага касцёла больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсіда і прэзбітэрый. Іх даволі тонкія сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцце ўтвараюць вытанчаныя познегатычныя сотавыя скляпенні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу мае больш позняе паходжанне.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер упрыгожаны абразамі мастакоў Іагана Готарда Бергофа і Міхала Андрыёлі. Галоўны алтар царквы, аўтарства скульптара Томаша Падгайскага, датуецца 1755 годам.
У крыпце храма пахаваны біскуп Мацеюс Валанчус, кардынал Вінцантас Сладкявічус і літоўскі паэт Майроніс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jonas Puzinas. Iš Kauno bažnyčių istorijos // Savivaldybė (žurnalas), 1928, №. 11 (66), С. 13-16.
- Kauno Šv. Apaštalų Petro ir Pauliaus arkikatedra bazilika: monografija / Vaida Kamuntavičienė, Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė, Laima Šinkūnaitė, Rima Valinčiūtė-Varnė. — Kaunas: Kauno arkivyskupijos muziejus, 2008. — 171 с.: iliustr. — ISBN 978-9955-9608-3-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Каўнас)- Афіцыйны сайт Архівавана 31 кастрычніка 2020. (літ.)
- Панарама адной з бакавых капліц
- Гісторыя і апісанне храма (англ.)
