Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Ражанка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Галоўны фасад
Галоўны фасад
55°40′ пн. ш. 30°18′ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Ражанка
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Благачынне Шчучынскі дэканат 
Архітэктурны стыль Неаготыка
Дата пабудовы 1674 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000643шыфр 412Г000643

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Гродзенская вобласць)
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — помнік дойлідства неаготыкі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1674 г. з цэглы і бутавага каменю на паўночнай ускраіне вёскі Ражанка Шчучынскага раёна. Архітэктар Генрык Марконі перабудаваў храм па замове Паца. Так у Беларусі з'явіўся першы неагатычны будынак. Перабудаваны ў 1924—1925 гг.

Касцёл дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай апсідай і трансэптам. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансэпта закрытыя ступеньчатымі шчытамі. Да бакавых сцен асноўнага аб'ёму далучаныя дзве прастакутныя ў плане капліцы. Да паўднёва-заходняга кута нефу прыбудаваная трох'ярусная вежа (васьмярык на двух чацвярыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром, да апсіды з паўночнага боку — невялікая сакрысція. Куты асноўнага аб'ёму і трансэптаў умацаваныя контрфорсамі і завершаныя дэкаратыўнымі вежачкамі — пінаклямі. Бакавыя фасады з высокімі паўцыркульнымі вокнамі, дэкарыраваныя геаметрычнымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасаду круглае акно-«ружа», вышэй яго дэкаратыўны арнамент, пояс і шчыт, аздоблены вузкімі плоскімі нішамі з трохлопасцевымі арачнымі завяршэннямі і ляпным гербам у сярэдзіне. Галоўны ўваход вырашаны стральчатым парталам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора касцёла перакрытая цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, крылы трансэпта — крыжовымі. Апсіда і капліцы раскрываюцца ў прастору нефа арачнымі праёмамі. Над уваходам — хоры. Сцены асноўнага аб'ёму расчлянёныя пілястрамі і размаляваныя ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
  • Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 41-42.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]