Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Старыя Васілішкі)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
![]() | |
53°45′43″ пн. ш. 24°49′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Старыя Васілішкі |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1897—1903 гады |
![]() |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм у в. Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры неаготыкі. Дзейнічае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1897—1903 гг. з чырвонай цэглы паводле праекта 1897 г. польскага архітэктара Канстанціна Вайцяхоўскага. Асвячоны ў 1905 г. На 1932 г. налічваў 4992 парафіяніна.
Касцёл быў узведзены на добраахвотныя сродкі парафіян, імёны якіх выбіты на вапнавых блоках цокаля. У савецкі час на загад мясцовага начальства імёны ахвярадаўцаў былі замазаныя цэментам[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%2801%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%2801%29.jpg)
Вырашаны паводле канона 3-нефавай 2-вежавай базілікі. Архітэктурная кампазіцыя храма падпарадкавана вертыкальнай накіраванасці: 3 нізкія гранёныя апсіды пераходзяць у працяглы аб'ём нефа, накрытага высокім 2-схільным чырвоным чарапічным дахам, 3-ярусныя вежы маюць гранёныя шпілі, контрфорсы ступеньчатыя. Галоўны фасад вылучаюць вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнаментальнымі мудрагелістымі пераплётамі праёмы, і акно-ружа ў цэнтры. Тры ўваходныя стральчатыя парталы ўпрыгожаны скульптурна-барэльефнымі керамічнымі пано.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%2810%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%2810%29.jpg)
У інтэр'еры прастора расчлянёна магутнымі слупамі на 3 нефы і накрыта высокімі стральчатымі скляпеннямі. На 8 міжнефавых слупах устаноўлены скульптуры апосталаў. На бакавых барэльефных карцінах-пано і аконных вітражах адлюстраваны Крыжовы шлях Хрыста. Галоўны, 2 кулісныя і 2 бакавыя драўляныя алтары, амбон, лавы для вернікаў выкананы ў вытанчаных формах готыкі. Вітражы, фрэскі, скульптура, чаканка, разьба па дрэве, кераміка ствараюць высокамастацкае асяроддзе храма.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.