Касцёл Сэрца Ісуса (Крулеўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Сэрца Ісуса
55°01′44″ пн. ш. 27°46′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Крулеўшчына
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Докшыцкі дэканат 
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чарняхоўскага, 55.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары касцёл

У 1920-я гады пачалося будаўніцтва капліцы для сем’яў супрацоўнікаў польскай чыгункі і іншых служачых, якія прыехалі сюды працаваць. Парафія ў Крулеўшчыне бярэ свой пачатак у 1924 годзе, калі была пабудавана драўляная каплічка. Святую Імшу прыязджаў адпраўляць пробашч з Докшыцаў ксёндз Вінцэнты Борсук, які стаў першым пробашчам гэтай парафіі. У 1932 годзе залілі падмуркі пад новы касцёл. Каля касцёла пабудавалі драўляную плябанію і заснавалі каталіцкія могілкі. У 1935—1938 гадах пробашчам парафіі, у якой налічвалася 2042 католікі, быў ксёндз Казлоўскі.

З 1939 года да 1947 года абавязкі пробашча выконваў Валяр’ян Хвалоўскі, які падчас акупацыі пасяліўся ў вёсцы Петушкі ў сям’і Камянецкіх. У 1948 годзе касцёл быў закрыты і прызначаны пад жытніцу. У 1949—1994 гадах пастаяннага душпастыра не было, бо пасля арышту і зняволення апошняга ксяндза ніхто не адважваўся ўзяцца за гэтую працу. У 1965 годзе касцёл разабралі, дрэва перавезлі ў вёску Мажаны, дзе з яго пачалі будаваць клуб і дом састарэлых.

У 1991 годзе распачаліся намаганні па адбудове касцёла на старым падмурку. У 1994 годзе ўлады аддалі ва ўласнасць каталіцкага касцёла будынак былой школьнай спартыўнай залы, якую прыстасавалі для патрэбаў касцёла. 24 снежня 1994 годзе у ёй адбылася першая пастэрка.

У 1995—1997 гадах будынак быў больш прыстасаваны для патрэбаў касцёла: дабудавана вежа, касцёл накрыты новай бляхай. Як і ў старым касцёле, у галоўным алтары месціцца фігура Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заменены вокны, зроблена новая столь і знешняя атынкоўка, распачата будаўніцтва вежы.

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ян Фібек
  • Марак Пасют (2000—2003)
  • Эдвард Нарадоўскі (з 2003)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]