Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Сэрца Ісуса
55°37′11″ пн. ш. 27°23′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пераброддзе
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Мёрскі дэканат 
Дата пабудовы 1933 год
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1933 годзе з дрэва[1]. Адноўлены ў 2003—2006 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад двухграннымі пакрыццямі. Будынак накрыты агульным двухсхільным дахам, які мае значны вынас на фігурных кранштэйнах і пластычны выгін над карнізам і пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Сілуэт храма ўзбагачаюць двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, надбудаваная над франтальным фасадам, і чатырохгранная шатровая сігнатурка над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]