Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Узда, 1798)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа | |
---|---|
53°27′26″ пн. ш. 27°13′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
Будаўніцтва | 1798 |
Стан | Перабудаваны, выкарыстоўваецца як клуб |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — колішні каталіцкі храм у г. Узда Мінскай вобласці. Знаходзіцца на Чырвонай плошчы, у паўднёвай частцы горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1798 годзе з дрэва генералам Казімірам Завішам, уладальнікам мястэчка.
У школе пры касцёле вучыўся беларускі паэт Томаш Зан, блізкі сябар Адама Міцкевіча. У касцёле хрысцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча.
У 1930-я гады касцёл забраны пад клуб, з канца 1950-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як раённы цэнтр культуры.
У пачатку 2000 годзе за касцёлам быў пабудаваны новы касцёл Узвышэння Святога Крыжа[1].
У 2019 годзе на таргах будынак быў прададзены мясцоваму жыхару за 27 тысяч беларускіх рублёў. Цягам двух бліжэйшых гадоў новы ўладальнік мусіць правесці рэканструкцыю касцёла з захаваннем знешняга аблічча і гісторыка-стылістычных асаблівасцяў будынка[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы помнік архітэктурнага класіцызму. У пачатку XX стагоддзя прыбудавана мураваная апсіда ў неагатычным стылі. Храм акружаны мураванай агароджай з брамай.
-
Касцёл у 1918 годзе
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
- Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
- Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.