Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°47′13″ пн. ш. 27°27′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Будслаў, Мядзельскі раён, Мінская вобл.
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць бернардзінцы
Тып будынка прыхадскі храм
Архітэктурны стыль позняе барока
Архітэктар К. Пенс
Дата заснавання 1783
Будаўніцтва 28 жніўня 16331783
Рэліквіі і святыні Будслаўскі абраз Маці Божай
Сайт site.catholic.by/budslau/
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардзінскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга барока. У касцёле знаходзіцца Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў, Папа Рымскі Ян Павел II у 1996 годзе абвясціў гэту ікону патронкай Беларусі. 28 лістапада 2018 года урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.

Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504 годзе, калі вялікі князь ВКЛ Аляксандр падарыў віленскім бернардзінцам (галіна францысканцаў) 6 000 моргаў лесу ў Менскім павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю, жылі па 2—4 чалавекі ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу.

У 1591 годзе быў пабудаваны драўляны храм Наведвання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзілася цудадзейны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыма (дарунак Папы Рымскага Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў касцёл. Пазней, у 1643 годзе, пабудаваны новы касцёл, а ў 1750 годзе — жылы корпус. 29 чэрвеня 1767 года было пачата будаўніцтва новага касцёла, пры гэтым былі выкарыстаны муры бакавой капліцы касцёла XVII ст.

У 1783 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Маці Божай. На працягу другой паловы XVIII стагоддзя да яго былі прыбудаваны розныя касцёльныя памяшканні. З 1756 года пры манастыры існавала музычная школа, у 17931842 — двухкласная школа і шпіталь. У 17311797 гадах у духоўнай школе манастыра вывучалі маральную тэалогію і рыторыку, пры гэтым манахаў налічвалася 4—17 чалавек.

Пасля зачынення храма ў 1852 годзе некаторыя яго манахі бралі ўдзел у паўстанні 1863—64 гадоў.

Цяпер у касцёле служаць епархіяльныя святары. Побач з храмам захаваўся будынак плябаніі XIX стагоддзя.

11 мая 2021 года ў будынку касцёла ўзнік пажар, які знішчыў дах, моцна пашкодзіў скляпенні і іншыя будаўнічыя канструкцыі. У самім касцёле пацярпелі арганы, алтар, жывапіс[3]. Быў распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні[4]. Да пачатку кастрычніка касцёл цалкам накрыты часовым дахам[5]. 31 снежня ўнутры касцёла прайшла імша на заканчэнне года[6]. У 2022 годзе ў касцёле завяршылі будаўнічыя работы, 29 верасня падпісаны акт аб увядзенні ў эксплуатацыю.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны бакавы алтар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, XVII ст.
Інтэр’ер касцёла

Трохнефная безапсідная двухвежавая базіліка з трансептам. Галоўны фасад з дзвюма шмат’яруснымі вежамі па баках аздоблены багатай дэкаратыўнай пластыкай: пілястрамі, паўкалонамі, складанымі раскрапоўкамі. Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сферычны купал размешчаны на перакрыжаванні галоўнага нефа i трансепта, раскрываецца толькі ва ўнутраную прастору. У капліцы Св. Барбары размешчаны драўляны разны алтар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (каля 1643 г.) — адзін з выдатных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Бакавыя часткі алтара вырашаны ў выглядзе карынфскіх каланад, якія служаць кулісамі для 20 скульптур. Захаваліся да нашага часу без пазнейшых перамалёвак выдатныя фрэскавыя роспісы касцёла.

Будслаўскі фэст[правіць | правіць зыходнік]

Будслаўскі фэст у 2008 г.
Будслаўскі абраз Маці Божай

Будслаўскі фэст ладзіцца штогод у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле. У 2018 годзе фэст уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]