Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл у маі 2018
Касцёл у маі 2018
54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Краснае
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Маладзечанскі дэканат 
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы 1912 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Краснае (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 годзе. У 19881990 гадах касцёл рэстаўрыраваны, дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер касцёла

Трохнефная аднавежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры галоўнага фасаде трох’ярусная чацверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім размешчанае круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна члянёныя здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невялікай вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на чатырох слупах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]