Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мяркіне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Благачынне Q4310302?
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і архітэктура барока[d]
Заснавальнік Ягайла
Дата пабудовы 1443 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Мяркіне (Мерач) Варэнскага раёна Літвы. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1443 у г. Мерач у тэхніцы гатычнай муроўкі па фундацыі 1434 Ягайлы. У 1648 годзе было зменена яго аблічча ў сувязі з прыбудовай да галоўнага фасада нартэкса, які завяршаецца барочным франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады. Работы праведзены паводле загаду і на сродкі Уладзіслава IV Вазы. Адзін з чарговых рамонтаў быў ажыццёўлены ў 1884 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад
Брама-званіца

Касцёл складаецца з асноўнага аб’ёму прамавугольнай у плане формы, роўнавысокага з ім прэсбітэрыя, які заканчваецца шматграннай апсідай. Малітоўная зала падзелена чатырма 6-граннымі слупамі на 3 роўнавысокія нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Прасторава прэсбітэрый і асноўны аб’ём злучаны паміж сабой 3 стральчатымі аркамі. Да паўночнай сцяны вімы прымыкае сакрыстыя, павялічаная ў даўжыню, відаць, у 17 ст. У тоўшчы тарцовай усходняй сцяны і паўднёва-заходняга вугла зроблены вінтавыя ўсходы. У храм вядуць дзвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сцяне прэсбітэрыя. Сцены ўмацаваны шматпрыступкавымі контрфорсамі. Касцёл накрыты двухсхільным дахам. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]