Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Старыя Дарогі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°02′27″ пн. ш. 28°15′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Старыя Дарогі
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Благачынне Нясвіжскі дэканат 
Будаўніцтва 2014
Map

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай камуны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія існуе з 1994 года, была пабудавана часовая капліца.

Касцёл пачалі будаваць у 2014 годзе. 13 жніўня 2016 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заклаў капсулу з каменем са Святой зямлі ў сцяну касцёла[1][2].

5 студзеня 2017 года было завершана ўзвядзенне купала на касцёле[3].

З 2019 года ў касцёле праводзяцца службы[4].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны з чырвонай цэглы. Праект касцёла распрацаваў салігорскі архітэктар Уладзімір Гаралікоў. Паводле праекта касцёл шырынёй — 12,3 м, даўжынёй — 23,1 м, вышынёй — 21 м[5].

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексій Рамановіч.

Зноскі

  1. Кондрусевич заложил святую капсулу в храме в Старых Дорогах
  2. В Старых Дорогах впервые в истории местечка будет костел(недаступная спасылка)
  3. Костёл в Старых Дорогах увенчали куполом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2018. Праверана 21 студзеня 2020.
  4. Біскуп Касабуцкі на Случчыне: Хрост — гэта абавязак і заданне
  5. В Старых Дорогах строят костёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 21 студзеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]