Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай (Сігневічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каталіцкі храм
Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Сьвятой Дзевы Марыі Сигневичи5.jpg
52°25′58″ пн. ш. 24°53′44″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Сігневічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1785 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000148шыфр 112Г000148
Стан дзейнічае

Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай (Брэсцкая вобласць)
Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай
Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай

Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай — каталіцкі храм у в. Сігневічы (Бярозаўскі раён).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1785 г. у стылі барока, перабудаваны ў ХІХ ст. У 1989 г. аддадзены вернікам, дзейнічае. Помнік архітэктуры барока.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай

Мураваны аднанефавы храм з паўкруглай апсідай і трансептам, утвораным капліцамі і сакрысціямі. Сцены расчлянёныя лапаткамі. Вокны прастакутныя. Дзвухярусны галоўны фасад завершаны дзвюма вежамі з атыкавым франтонам паміж імі. Пакрыццё гонтавае, двухсхільнае пад нефам і вальмавае над апсідай. Інтэр'ер зальны з скляпеністым перакрыццем. Дэкаратыўная аздоба не збераглася.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 259-260.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]