Касцёл святога Антонія і кляштар дамініканцаў (Друя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага i кляштар дамініканцаў
Catholic Church of St. Anthony in Druja (1907).jpg
Касцёл святога Антонія, здымак 1907 года
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Друя
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль віленскае барока
Архітэктар Антоні Парака
Заснавальнік П. А. Качаноўскі
Будаўніцтва 17651773 гады
Стан узарваны

Касцёл святога Антонія i кляштар дамініканцаў існаваў у Друі ў другой палове XVIII — пачатку XX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фундаваны ў 1706 годзе (паводле іншых звестак, у 1690) браслаўскім падчашым П. А. Качаноўскім. У 17651773 гг. паводле праекта італьянскага архітэктара А. Парака створаны мураваны кляштарны комплекс дамініканцаў у стылі позняга барока. Ён складаўся з касцёла св. Антонія (асвячоны ў 1767 годзе біскупам-суфраганам Ф. Тавянскім) і келейнага корпуса. Кляштар скасаваныў 1832 годзе. У 1839 г. яго будынкі перададзены праваслаўнаму ведамству. Спустошаныя будынкі ў канцы ХІХ ст. сталі разбіраць на цэглу. У 1909 г. касцёл узарваны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляў сабой трохнефную дзвюхвежавую базіліку з трансептам і прэсбітэрыем, завершаным паўкруглай апсідай. Вышыня касцёлу 35 м, шырыня сярэдняга нефа 9,5 м. Трансепт і сярэдні неф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нефы, былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках. Над сяродкрыжжам — купал. Бакавыя фасады члянёныя лапаткамі. Галоўны фасад дэкарыраваны пілястрамі, масіўнымі карнізамі, фігурнымі валютамі. У дэкоры ўваходнага парталу і інтэр'ераў выкарыстаны арнамент стылю ракако. На восі галоўнага ўваходу была фігурная каменная брама.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]