Касьма Феліксавіч Татур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касьма Феліксавіч Татур
Дуброва
Дуброва
Нараджэнне 11 лістапада 1870(1870-11-11)
Смерць 8 ліпеня 1937(1937-07-08) (66 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Генадзь Кузьміч Татур і Сяргей Кузьміч Татур
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць архівіст
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»

Касьма Феліксавіч Татур (руск.: Козьма Феликсович Татур; 11 лістапада 1870 — 8 ліпеня 1937, г. Масква) — беларускі архівіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са шляхецкага роду Татураў герба «Дамброва». Нарадзіўся 11 лістапада 1870 г. у фальварку Падбярэззе Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Беларус. Праваслаўны, хрышчаны 14 лістапада 1870 г. Дашлюбны сын Ганны Навумаўны Кавалінскай і Фелікса Фаміча Татура, якога апошні ўсынавіў і зраўняў у правах з другім сынам Феліксам (нар. 21.12.1876), народжаным у шлюбе. Ва ўласнасці жонкі знаходзіліся маёнтак Прудок Рэчыцкага павета Мінскай губерні і Мялікі Вілейскага павета Віленскай губерні[1].

Па сканчэнні 14 чэрвеня 1885 года Барысаўскай гарадской вучэльні прызначаны 24 студзеня 1894 года пісьмавадзіцелем канцылярыі слуцкага павятовага маршалка шляхты. Затым з 22 лютага да 13 снежня 1897 года працаваў на аналагічнай пасадзе ў канцылярыі мінскага губернскага маршалка шляхты. Часова, а затым паўнавартасна, з 8 сакавіка 1897 па 3 снежня 1904 года выконваў абавязкі сакратара Мінскага ДДС. Падчас праходжання службы ўзводзіўся ў чыны: калежскага рэгістратара (24.01.1896), губернскага сакратара (24.01.1899)[1].

Паводле пастановы Віленскага акружнога суда ад 25 верасня 1905 г. запланаваў і здзейсніў разам з Мікалаем Антонавым Івашкам, селянінам сяла Грыцэвічы Слуцкага павета, падпал уласнага хлебнага свірна ў маёнтку Масткі Вілейскага павета, з мэтай атрымаць за яго страхоўку (04.06.1902), за што быў асуджаны да двух год і чатырох месяцаў выпраўленчага арыштанцкага аддзялення[1].

Пастановай Мінскага ДДС ад 10 сакавіка 1911 г. унесены ў спіс дваран Мінскай губерні, як пазбаўлены правоў свайго стану. У кастрычніку 1911 г. паступіў на службу ў Мінскую землеўладкавальную камісію бухгалтарам, у 1916 г. перамешчаны ў Мінскі ссудны камітэт на пасаду справавода, а затым упраўляючага канцылярыі[1].

У 1919—1920 гг. — справавод землямернага тэхнічнага пададдзела Наркамзема Літвы і Беларусі. У 1926 — жніўні 1928 гг. — старшы бухгалтар Мінскага спіртаводачнага завода Цэнтраспірта, затым вызвалены ад займаемай пасады па стану здароўя[1].

Прыштаваны 26.03.1929 года і асуджаны 26.07.1929 да трох год паражэння ў правах за антысавецкую агітацыю. З 1931 г. працаваў бухгалтарам-планавіком Тарускай арцелі інвалідаў «Самаклопат», з 1932 г. — галоўны бухгалтар арцелі вышывальшчыц[1].

Пасля смерці пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны цёмна-бронзавым медалём за працы па перапісу 1897 года (30.01.1897), срэбным медалём у памяць царавання Аляксандра ІІІ (30.03.1898), ордэнам Святой Ганны ІІІ ступені (1902)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Алімпіяда Іванаўна Залюбоўская (нар. 05.07.1877), дачка калежскага асэсара, сыны[1]:

  • Сяргей (28.06.1899 — 08.06.1974), прафесар эканамічных навук,
  • Генадзь (23.01.1902 — 07.06.1979), прафесар тэхнічных навук;
  • Георгій (нар. 24.08.1904);
  • Пётр (12.07.1907 — 02.05.1982), прафесар эканамічных навук, заслужаны дзеяч навукі Узбекістана.

Жонка і дзеці праваслаўнага веравызнання[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • НГАБ. — Ф. 319. — Воп. 2. — Спр. 3181. — Арк. 640—643; Воп. 3. — Спр. 294. — Арк. 54-58;
  • Стецкевич-Чебоганов, А. В. Я — сын Ваш: Некрашевичи герба «Любич». Татуры герба «Донброва». Севруки герба «Курч». Керножицкие герба «Юноша». Моствиловичи герба «Доленга» / Анатоль Стецкевич-Чебоганов. — Минск: Белорусская Православная Церковь, 2012. — С. 274—276, 286, 288—289.