Касьян Яраслававіч Галяйзоўскі
Касьян Яраслававіч Галяйзоўскі | |
---|---|
руск.: Касьян Ярославич Голейзовский | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1892 ці 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1970 ці 1970[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, балетмайстар, харэограф, настаўнік |
Гады актыўнасці | 1909—1970 |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0326456 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касьян Яраслававіч Галяйзо́ўскі (5 сакавіка 1892, Масква — 4 мая 1970, Масква) — артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст БССР (1940), заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча.
З 1909 года артыст балета Марыінскага тэатра, у 1910—1918 гадах працаваў у Вялікім тэатры ў Маскве.
У 1919—1925 гадах кіраваў студыяй (з 1922 года «Камерны балет») у Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сцвярджаючы свой стыль, шмат працаваў над харэаграфічнымі мініяцюрамі і аднаактовымі балетамі на музыку А.Скрабіна, С. Рахманінава, С. Пракоф’ева, Ф. Шапена, К. Дэбюсі ў пошуках эквіваленту эмацыянальна-пластычнай выразнасці музыкі. Музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэаграфічных формаў, выкрыстанне ў класічным танцы сучаснай пластыкі, характарнасці і гратэску вызначалі самабытнасць яго творчасці.
Сярод найлепшых пастановак: «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (1939), «Іосіф Прыгожы» С. Васіленкі і «Тэалінда» на музыку Ф. Шуберта (1925), «Лейлі і Меджнун» С. Баласаняна (1964), «Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944 і 1953) у Вялікім тэатры, «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага (1935, Харкаў).
Аўтар кнігі «Вобразы рускай народнай харэаграфіі» (1964).
Зноскі
- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 10 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Касьян Яраслававіч Галяйзоўскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Тульскай вобласці
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
- Асобы
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Харэографы СССР
- Харэографы XX стагоддзя
- Артысты балета паводле алфавіта
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Харэографы паводле алфавіта
- Артысты балета Вялікага тэатра