Катабан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катабан (блакітны) са сталіцай у Тымне
Катабан. Хлопчык на льве.

Катабан(араб. مملكة قتبان‎‎) — дзяржава ў Паўднёвай Аравіі, якая існавала ў I тыс. да н.э. — II ст. н.э. Сталіцай Катабана была Тымна. Размяшчалася на захад ад Хадрамаўта і на ўсход ад Сабейскага царства.

У V—II стст. да н.э. Катабан становіцца наймацнейшай дзяржавай поўдня Аравіі, а яго кіраўнік бярэ тытул мукарыб — паказчык паўднёвааравійскай гегемоніі. Незадоўга да канца IV ці ў пачатку III стагоддзі да н.э. Катабану ў часы кіравання караля Яду'іба Йігала I  (ням.), верагодна, у саюзе з суседнімі дзяржавамі Маін і Хадрамаўт удалося пазбавіцца ад сабейскай гегемоніі.

У I ст. да н.э. у Катабане была прадпрынятая адна з першых у свеце спроб стварэння прадстаўнічай дэмакратыі ў форме своеасаблівай «канстытуцыйнай манархіі»[1]. У I ст. н.э. Катабан быў захоплены Хім'ярам.

Ва II ст. н.э., пасля распаду 1-й Хім'ярыцкай імперыі, Катабану на некалькі дзясяткаў гадоў удалося аднавіць сваю незалежнасць, аднак у канцы II ст. ён быў заваяваны Хадрамаўтам, а затым перайшоў пад кантроль Сабы. У канцы таго ж стагоддзя тэрыторыя Катабана перайшла пад кантроль Хім'яра.[2]

Зноскі

  1. Korotayev A. Socio-Political Conflict in the Qatabanian Kingdom? (A preliminary re-interpretation of the Qatabanic inscription R 3566). Proceedings of the Seminar for Arabian Studies 27 (1997): 141—158.
  2. Bafaqīh, M. ‛A., L'unification du Yémen antique. La lutte entre Saba’, Himyar et le Hadramawt de Ier au IIIème siècle de l'ère chrétienne. Paris, 1990 (Bibliothèque de Raydan, 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]