Каталонскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталонскія горы
ісп. Sistema Mediterráneo Catalán
Краіна
Каталонскія горы (Іспанія)
Каталонскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катало́нскія горы — горная сістэма на паўночным усходзе Пірэнэйскага паўвострава, размешчана на тэрыторыі аўтаномнай супольнасці Каталонія (Іспанія). Выцягнуты прыкладна на 220 км з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж берагоў Міжземнага мора — ад усходняй канечнасці Пірэнеяў да дэльты ракі Эбра.

У сістэму ўваходзяць два паралельныя горныя хрыбты, падзеленыя падоўжнай тэктанічнай упадзінай. Прыморскі хрыбет (Cordillera Litoral) мае вышыню 400—600 м, Унутраны хрыбет (Cordillera Prelitoral), у якім размешчаны гара Монтсені (1712 м) і Мансерат (1236 м). Паўночная частка складзена пераважна палеазойскімі гранітамі і кварцытамі, астатняя частка — вапнякамі, пясчанікамі і глінамі мезазою і кайназою. Карставыя ўтварэнні.

Клімат раёна — міжземнаморскі.