Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя
Pázmány Péter Katolikus Egyetem
Logo univpazmany.svg
Арыгінальная назва: Pázmány Péter Katolikus Egyetem
Заснаваны: 12 мая 1635
Тып: недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова
Рэктар: Сабалч Сурамі
Прэзідэнт: Петэр Эрдзё
Рэктар: Szabolcs Szuromi[d][1]
Студэнты: 9 469 (2009)
Выкладчыкаў: 736 (2009)
Размяшчэнне: Будапешт, Пілішчаба, Эстэргам (Венгрыя)
Сайт: ppke.hu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
Галоўны корпус факультэта гуманітарных навук у Пілішчабе

Каталіцкі ўніверсітэт Пе́тэра Па́зманя (венг.: Pázmány Péter Katolikus Egyetem) — недзяржаўны каталіцкі ўніверсітэт у Венгрыі. Розныя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў Будапешце, Пілішчабе і Эстэргаме. Універсітэт заснаваны ў 1635 годзе, носіць імя свайго заснавальніка, кардынала Петэра Пазманя. Вядомы таксама як Пазманеум. У 2009 годзе ўніверсітэт налічваў 736 выкладчыкаў і 9 469 студэнтаў[2]. Усяго за гады існавання ўніверсітэта яго скончылі каля 26 тысяч чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будапешцкі ўніверсітэт і Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя маюць агульную гісторыю. 12 мая 1635 года кардынал Петэр Пазмань падпісаў указ аб заснаванні ў горадзе Надзьсамбат (суч. Трнава, Славакія) універсітэта з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. Пазней быў адкрыты яшчэ шэраг факультэтаў. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнава быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1950 годзе факультэт тэалогіі быў вылучаны ў Каталіцкі ўніверсітэт імя Петэра Пазманя, іншыя факультэты засталіся ў складзе Будапешцкага ўніверсітэта.

Да 1992 года ўніверсітэт Петэра Пазманя меў толькі факультэт тэалогіі, іншыя факультэты Пазманеума былі заснаваны ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя. Факультэт гуманітарных навук адкрыты ў 1992 годзе, факультэт права і палітычных дысцыплін у 1995, факультэт інфармацыйных тэхналогій у 1998[3]. У 2008 годзе ў склад універсітэта ў якасці факультэта педагогікі быў уключаны заснаваны ў 1842 годзе педагагічны каледж Янаша Вітэза[3].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкі інстытут Петэра Пазманя складаецца з 5 факультэтаў, інстытута кананічнага права, некалькіх лабараторый і даследчых цэнтраў.

  • Факультэт тэалогіі (Будапешт)
  • Факультэт гуманітарных навук (Пілішчаба). Будынкі факультэта пабудаваны ў 90-х гадах XX стагоддзя на месцы былых баракаў Савецкай арміі ў арыгінальным сучасным стылі. Архітэктар - Імрэ Макавец.
  • Факультэт права і палітычных дысцыплін (Будапешт)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій (Будапешт)
  • Факультэт педагогікі імя Янаша Вітэза (Эстэргам)

Інстытут кананічнага права прызначаны для аспірантаў — выпускнікоў універсітэта. Заснаваны ў 1996 годзе дэкрэтам Святога Прастола. Размешчаны ў Будапешце.

Рэктар універсітэта — доктар Сабалч Сурамі, прэзідэнт — прымас Венгрыі, кардынал Петэр Эрдзё.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]