Катарына Джонсан-Томпсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Катарына Джонсан-Томпсан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Мянушка KJT[2]
Спецыялізацыя скачок у даўжыню[d] і сямібор'е
Нарадзілася 9 студзеня 1993(1993-01-09)[1] (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см[3]
Вага 70 кг
IAAF 14276543
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катарына Мэры Джонсан-Томпсан (англ.: Katarina Mary Johnson-Thompson; нар. 9 студзеня 1993, Ліверпул) — брытанская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і і скачках у даўжыню. Двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў.

21 лютага 2015 года на спаборніцтвах Aviva Indoor Grand Prix устанавіла новы рэкорд Вялікабрытаніі ў скачках у даўжыню ў памяшканні — 6,93 м. У 2016 годзе заняла шостае месца на [Летнія Алімпійскія гульні 2016[|Алімпіядзе]] ў Рыа-дэ-Жанейра ў сямібор’і. Пры гэтым у скачках у вышыню яна і бельгійка Нафісату Тыям паказалі вынік 1,98 м, што на 1 см вышэй, чым у пераможцы і прызёраў у спаборніцтвах па скачках у вышыню.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў 2019 годзе ў Катары, Катарына ў сямібор’і заваявала залаты медаль з вынікам 6981 ачко.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, у горадзе Будапешце, Катарына Джонсан-Томпсан, з вынікам 6740 ачкоў стала залатым прызёрам чэмпіянату свету ў сямібор’і.[4].

Зноскі

  1. Katarina Johnson-Thompson // World Athletics database
  2. Olympedia — 2006.
  3. Katarina Johnson-thompson // Babesdirectory — 2020.
  4. ЧМ-2023: И сто, и десять тысяч метров метров | SportsArena.kz - больше, чем спорт. sportsarena.kz. Праверана 21 жніўня 2023.