Катарына Шведская (1539—1610)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Катарына Шведская
Katarinawasaofl.jpg
COA-family-sv-Vasa.png
Нараджэнне 6 чэрвеня 1539[1]
Смерць 21 снежня 1610(1610-12-21)[3][4][…] (71 год)
Род Васа
Бацька Густаў I Ваза
Маці Маргарыта Леёнхувуд
Муж Edzard II, Count of East Frisia[d][6]
Дзеці Enno III, Count of East Frisia[d], Anne of Ostfriesland[d], John III of Rietberg[d], Maria of Ostfriesland[d] і Christoph Gretsil[d]
Дзейнасць паэтка, пісьменніца
Commons-logo.svg Катарына Шведская на Вікісховішчы

Катарына Густаўсдотэр Ваза (шведск.: Katarina Gustavsdotter Vasa; 6 чэрвеня 1539 — 21 снежня 1610) — шведская прынцэса, у шлюбе з Эдцардам II графіня Усходняй Фрызіі. Старэйшая дачка караля Швецыі Густава I і яго другой жонкі Маргарыты Леёнхувуд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Катарына была першай шведскай прынцэсай за дзвесце гадоў і яе нараджэнне расцэньвалася як добрая магчымасць заключыць знешнепалітычны саюз. Ёй далі добрую адукацыю і выдзялілі вялікі пасаг. Было разгледжана мноства кандыдатаў на руку прынцэсы з розных краін і праведзена шмат перамоваў. Граф Усходняй Фрызіі Эдцард быў абраны таму, што Усходняя Фрызія кантралявала важны партовы горад Эмдэн, які супернічаў з Любекам. Ён займаў стратэгічна важнае становішча адносна Даніі; таксама на той момант Эмдэн пастаўляў шмат кальвінісцкіх майстроў і мастакоў у Швецыю. Перамовы занялі так шмат часу, што кароль Густаў Ваза расчаравана заявіў, што гэта дабраславеньне, што яго дачка, па меншай меры, не «кульгавая або сляпая». Усходняя Фрызія баялася, што шлюб прывядзе да шведскага кантролю, і, каб гэтага не адбылося, у 1558 маці графа, рэгент Ганна Ольдэнбургская, падзяліла ўладу ва Усходняй Фрызіі паміж сваімі трыма сынамі.

У 1559 годзе ў Швецыі нарэшце адбылося вяселле паміж Катарынай і Эдцардам. Святкаванне было перапынена вялікім скандалам у Вадстэне, дзе высветлілася, што сястра Катарыны, Сесілія, мела сувязь з братам Эдцарда. Ён адмовіўся ажаніцца на Сесіліі, быў заключаны ў турму і, магчыма, спакладаны. З-за гэтага муж і жонка не змаглі з’ехаць ва Ўсходнюю Фрызію да 1561 года.

Катарына Ваза была добра адукаванай прынцэсай эпохі Адраджэння; яе лічылі разумнай і адукаванай жанчынай з незалежным характарам. У яе была вялікая цікавасць да літаратуры і тэалогіі. Будучы адданай пратэстанткай, яна наведала Вітэнберг і напісала тлумачэнне Бібліі. Пасля смерці свайго мужа ў 1599 годзе яна напісала оду для яго пахавання. Яна аказвала вялікі ўплыў як на свайго мужа, так і на сына Эна. Яна падтрымлівала перапіску са сваімі братамі-каралямі ў Швецыі. Вядома, што яна выступала супраць шлюбу свайго брата караля Юхана III з Гуніла й Бельке у 1585 годзе. У 1599—1610 гадах яна кіравала Усходняй Фрызіяй як рэгент.

Лічыцца, што з усіх сваіх братоў і сясцёр, яна найбольш была падобная на бацьку.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Катарыны было дзесяць дзяцей:

  • Маргарыта (1560—1588)
  • Ганна (1562—1621), першы шлюб з 12 ліпеня 1583 года за Людвігам VI (1539—1583), курфюрстам Пфальца, другі шлюб з 21 снежня 1585 года за Эрнстам Фрыдрыхам (1560—1604), маркграфам Бадэн-Дурлаха, трэці шлюб з 7 сакавіка 1617 года за Юліусам Генрыхам (1586—1665), герцагам Саксен-Лаўэнбурга
  • Эна (1563—1625), граф Усходняй Фрызіі пад імем Эна III, першы шлюб з 29 студзеня 1581 года з графіняй Вальбургай фон Рытберг (1556—1586), другі шлюб з 28 студзеня 1598 года з прынцэсай Ганнай Гальштэйн-Готарпской (1575—1625)
  • Ёган (1566—1625), граф фон Рытберг пад імем Ёган III, спалучаўся шлюбам з 4 сакавіка 1601 года з пляменніцай, графіняй Сабінай Катарынай фон Рытберг (1582—1618)
  • Крыстаф (1569—1636), спалучаўся шлюбам з 13 жніўня 1613 года з прынцэсай Ламбертынай дэ Лін (1593—1651), дачкой Ламараля I, прынца дэ Лін
  • Эдцард (1571—1572)
  • Лізавета (1572—1573)
  • Сафія (1574—1630)
  • Карл Ота (1577—1603)
  • Марыя (1582—1616), спалучалася шлюбам з 1 верасня 1614 года з Юліем Эрнстам (1571—1636), герцагам Браўншвейг-Даненберга.

Зноскі

  1. Katarina (1539-1610), princess of Sweden, countess of Ostfriesland, married to Edzard II of Ostfriesland, Katarina (1539-1610), prinsessa av Sverige, grevinna av Ostfriesland, gift med Edzard II av Ostfriesland
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119025655 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119025655 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  4. 4,0 4,1 Katarina — 1917.
  5. Lundy D. R. Catherine Vasa // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karin Tegenborg Falkdalen (2010). Vasadöttrarna (The Vasa Daughters). Falun: Historiska Media. ISBN 978-91-85873-87-6 (па-шведску)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]