Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі
Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 23 верасня 2010 года |
Характар | падзенне на зямлю |
Месца | Ганцавічы, Брэсцкая вобласць |
Загінулыя | 2 |
Паветранае судна | |
Мадэль | МіГ‑29 |
Пункт вылету | 61-я знішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) |
Пасажыры | 0 |
Экіпаж | 2 |
Выжылых | 0 |
Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 23 верасня 2010 года за 3—5 км[1] ад вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна[2].
На 1 лістапада 2010 года расследаванне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя і былі перарадзены Міністру абароны Юрыю Жадобіну. Знятая забарона на палёты Міг-29[3].
Абставіны
[правіць | правіць зыходнік]Знішчальнік МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў планавы палёт. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці[5]. Паводле звестак Мінабароны, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі[6].
След падзення расцягнуўся прыкладна на 300 метраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]МіГ-29УБ 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраенні 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 года асабісты склад і тэхніка 927-й ЗАБ увайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].
Знішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Загінулі ўсе члены экіпажу:
- лётчык 1-га класа, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўнік Сяргей Каваленка.
- лётчык 2-га класа, намеснік камандзіра авіяцыйнага звяна маёр Аляксандар Жыгайла.
Зноскі
- ↑ а б Відавочца: «Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…» Архівавана 25 верасня 2010. tut.by
- ↑ За два дня в мире произошло четыре крушения самолетов МиГ Архівавана 12 ліпеня 2011. Intex-press
- ↑ Завершено расследование катастрофы МиГ-29 барановичской авиабазы Naviny.by 1 лістапада 2010
- ↑ Очевидец трагедии: «Самолет упал на моих глазах» Комсомольская правда в Белоруссии
- ↑ На Берасцейшчыне разбіўся МІГ-29(недаступная спасылка) Белсат
- ↑ Мінабароны: Пілоты МіГ-29 загінулі, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты Наша Ніва
- ↑ Відавочца з месца катастрофы: Самалёт зрэзаў дрэвы на паласе ў 300 метраў Архівавана 29 верасня 2010. Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ↑ Минобороны: Пилоты МиГ-29 погибли, предотвращая падение самолета на населенные пункты Архівавана 12 ліпеня 2011. Intex-press