Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі (2011)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
Mi-24 flown by ATEC at Roving Sands 2000.jpg
Агульныя звесткі
Дата 29 лістапада 2011 году
Час 19:45
Характар падзенне на зямлю
Месца каля аэрадрому Засімавічы
Паветранае судна
Мадэль Мі-24
Авіякампанія 181-я баявая верталётная база
Пункт вылету Засімавіцкі аэрадром

Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́наміавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).

Ход падзеяў[правіць | правіць зыходнік]

Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў Беларусі[1]. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].

Расследванне[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны РБ[1]. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб УС РБ назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактар[4]. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 КК РБ (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзьвюх і больш асобаў)[2].

Да высвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 г палёты былі адноўленыя[5]; на люты 2012 г. следства працягваецца[6].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалоба[7]. Пасьля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]