Катастрофа Су-25 пад Навагрудкам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Су-25 пад Наваградкам
Агульныя звесткі
Дата 12 чэрвеня 2012 года
Характар падзенне на зямлю
Месца бліз вёскі Навіны Навагрудскага раёна
Загінулыя 1
Мадэль Су-25
Пункт вылету 116-я штурмавая авіябаза (Ліда)
Бартавы нумар 42
Пасажыры 0
Экіпаж 1
Выжылых 0

Катастрофа Су-25 пад Навагрудкам — авіякатастрофа, якая адбылася 12 чэрвеня 2012 года за 2 км ад вёскі Навіны Пятрэвіцкага сельсавета[1].

Абставіны[правіць | правіць зыходнік]

12 чэрвеня 2012 года ваенны лётчык першага класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 116-й штурмавой авіябазы (Ліда) на авіяпалігоне паблізу горада Бярозаўка Лідскага раёна выконваў на Су-25 манеўры на гранічна малой вышыні. Пасля выканання задання а 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаванне[2].

Але пілот загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна[3].

Як сцвярджаюць відавочцы: «Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым знік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзення ад дарогі было даволі далёка»[1].

Да заканчэння работы камісіі, якая займаецца расследаваннем прычын катастрофы, загадам міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ўведзена забарона на палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл[4].

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Штурмавік Су-25 на паштовай марцы Беларусі

Знішчальнік Су-25 бартавы нумар 42[2] быў на ўзбраенні 116-й штурмавой авіябазы ў Лідзе.

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Загінуў лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Зноскі