Катастрофа Як-42 пад Мазыром (1982)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катастрофа Як-42 Ленінградскай УГА пад Мазыром
YAK42D Cente-Avia.jpg
Агульныя звесткі
Дата 28 чэрвеня 1982
Час 10:49
Характар катастрофа
Прычына адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі
Паветранае судна
Мадэль {{{Мадэль}}}
Авіякампанія «Аэрафлот» (СССР)
Пункт вылету Ленінград (Пулкава)
Дата выпуску 1981
Дата выпуску 1981

Катастрофа Як-42 пад Мазыром — авіякатастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 г. каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласці БССР.

Хада падзеяў[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.

Расследванне[правіць | правіць зыходнік]

У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласьцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду мэханізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналёгіі.

Асуджаныя[правіць | правіць зыходнік]

За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычнiка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:

  • Андрэеў Сяргей Аляксандравіч, 1932 г. н., Ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, жанаты, член КПСС з 1964 года, раней не судзімы, намеснік Галоўнага канструктара Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1976 г.).
  • Первушын Юрый Паўлавіч 1926 г. н., Ураджэнец г. Дзедаўка Істынскага р-на Маскоўскай вобласці, рускі, адукацыя — вышэйшая. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1954 г., жанаты, член КПСС з 1956 года, раней не судзімы, начальнік аддзела механізмаў Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
  • Румянцаў Георгій Іванавіч, 1927 г. н., Ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая — скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1956 г., жанаты, член КПСС з 1952 года, раней не судзімы, начальнік брыгады кіравання Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.

Экіпаж самалёта[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]