Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйс 752 Міжнародных авіяліній Украіны
На месцы катастрофы.
На месцы катастрофы.
Агульныя звесткі
Дата 8 студзеня 2020
Час 2:44 UTC
Прычына збіты
Месца Іран паміж Парандам і Шахрыярам, у 20 км ад Тэгерана (Іран)
Каардынаты 35°33′43″ пн. ш. 51°06′12″ у. д.IR_ HGЯO
Загінулыя 176 (усе) (МАУ, МЗС Украіны)
Параненыя 0
Паветранае судна

Самалёт за 2 месяцы і 3 тыдні да катастрофы
Мадэль Boeing 737-8KV
Авіякампанія Украіна Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ)
Пункт вылету Іран Міжнародны аэрапорт імя імама Хамейні (Іран)
Пункт прызначэння Украіна Барыспаль, Кіеў (Украіна)
Рэйс PS-752
Бартавы нумар UR-PSR
Дата выпуску 21 чэрвеня 2016 (першы палёт)
Пасажыры 168 (СНБА Украіны)
167 (МАУ, МЗС Украіны)
Экіпаж 9
Выжылых 0

Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 8 студзеня 2020 года. Авіялайнер Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце ТэгеранКіеў, але праз 6 хвілін пасля ўзлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля горада Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорта Тэгерана. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце: 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.

Катастрофа рэйса 752 стала найбуйнейшай (па колькасці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі перыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існавання[1]. На момант падзей займала 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у свеце.

Прычынай крушэння стала трапленне ракеты, якую памылкова выпусціла сістэма СПА Ірана. На гэта паўплываў фактар напружанасці ваенных з-за амерыкана-іранскага канфлікту на Блізкім Усходзе[2].

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Boeing 737-8KV (WL) (мадэль 737-800, KV — код авіякампаніі МАУ) з завадскім нумарам 38124 і серыйным 5977 быў пабудаваны ў 2016 годзе, а 21 чэрвеня здзейсніў свой першы палёт. Лайнер атрымаў рэгістрацыйны нумар UR-PSR і быў перададзены заказчыку — Міжнародным авіялініям Украіны. Па маршруце Сіэтл-Кефлавіку — Кіеў, з 19 па 20 ліпеня 2016 года борт UR-PSR прыбыў у аэрапорт Барыспаль — асноўны хаб авіякампаніі[3].

Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-7B24E. Эксплуатаваўся ў кампаноўцы салона на 186 месцаў эканом-класа (CY186)[3]. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне праходзіў 6 студзеня 2020 года[4]. Пры «ўзросце» 3 гады і 6 месяцаў дадзены самалёт быў адным з самых маладых прадстаўнікоў сямейства 737 Next Generation у флоце авіякампаніі[5].

Экіпаж і пасажыры[правіць | правіць зыходнік]

На борце знаходзіліся 176 чалавек, з якіх 167 — пасажыры[6].

Экіпаж складаўся з 9 чалавек[7]:

  • Камандзір паветранага судна — Уладзімір Іванавіч Гапоненка.
  • Другі пілот — Сяргей Анатольевіч Хаменка.
  • Пілот-інструктар — Аляксей Яўгенавіч Навумкін.
  • Бортправаднікі:
    • Кацярына Алегаўна Статнік[8],
    • Ігар Валер’евіч Мацькоў,
    • Марыя Міхайлаўна Мікіцюк[9],
    • Дзяніс Міхайлавіч Ліхно,
    • Валерыя Яўгенаўна Аўчарук,
    • Юлія Мікалаеўна Салагуб.
Грамадзянства Пасажыры Экіпаж Усяго
 Афганістан 4 0 4
 Вялікабрытанія 3 0 3
 Германія 3 0 3
 Іран 83 (82) 0 83 (82)
 Канада 63 0 63
 Украіна 2 9 11
 Швецыя 10 0 10
Усяго 167 9 176[10][11]

Па даных СНБА Украіны, два чалавекі з 169, зарэгістраваных на рэйс, не селі ў самалёт[12].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Катастрофа адбылася на фоне палітычнага крызісу паміж ЗША і Іранам у Персідскім заліве. Сітуацыя ў рэгіёне была напружанай пасля нанясення ўдараў ЗША ў Іраку і гібелі ў выніку авіяўдару 3 студзеня 2020 года ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані, камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс». 8 студзеня іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пачаў аперацыю адплаты, накіраваную супраць амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі Ірака, а войскі СПА былі прыведзеныя ў 100%-ную боегатоўнасць. Як сказаў камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ, вайскоўцы прасілі спыніць авіязносіны на час ракетнага ўдару па амерыканскаму кантынгенту ў Іраку, але гэта патрабаванне не выканалі[13][14]. Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам адбылася праз некалькі гадзін пасля атакі КВІР на амерыканскія ваенныя аб’екты ў Іраку.

Катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

Траекторыя палёту рэйса PS752 (па дадзеных flightradar24). Месца сутыкнення з зямлёй адзначана крыжыкам.

Борт UR-PSR выконваў міжнародны рэйс PS-752 з Тэгерана ў Кіеў. У 02:38 UTC (06:08 па мясцовым часе), пасля гадзінны затрымкі, рэйс 752 узляцеў з паласы 29R аэрапорта імя імама Хамейні, і спачатку палёт праходзіў у нармальным рэжыме. Аднак у 02:44 UTC (06:14 па мясцовым часе), калі лайнер з хуткасцю 509 км/г падняўся да вышыні 2416 м, сувязь з ім нечакана перапынілася[15]. Самалёт перайшоў у некіравальны спуск, пры гэтым, паводле апублікаванага іранскімі студэнтамі відэазапісу, на яго борце быў пажар[16]. Машына ўрэзалася ў зямлю ля паўночнай мяжы Паранда, у 20 км на паўночны захад ад аэрапорта, і цалкам разбурылася, а ўсе, хто быў у ёй, загінулі[17]. На кадрах, знятых відавочцамі, відаць, што самалёт адразу пасля ўзлёту загарэўся і ўпаў, пасля чаго адбыўся выбух[18].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля інцыдэнту іранскія карыстальнікі Твітэра выклалі непацверджаную інфармацыю аб тым, што катастрофа адбылася ў выніку памылковага запуску ракет СПА іранскімі ваеннымі. Арабская газета Al-Hadath таксама паведаміла, што самалёт быў збіты іранскімі СПА[19]. Аднак вядучыя іранскія агенцтвы навін паведамілі пра тэхнічную няспраўнасць[20]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў не спекуляваць на прычынах інцыдэнту.

Украінскі лідар выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пасажыраў і членаў экіпажа[21]. У сувязі з катастрофай ён перапыніў візіт у Аман і выляцеў у Кіеў[22]. Па яго ўказанні СНБА сфарміраваў аператыўны штаб[23]. Прэзідэнт дадаў таксама, што некалькі ўкраінскіх самалётаў падрыхтаваны да вылету ў Тэгеран для наступнай транспартоўкі целаў загінулых[22].

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады Жулі Пеет[24]. Спачуванні іранскаму і ўкраінскаму прэзідэнтам выказаў таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[25][26]. Спачуванні сем’ям загінулых выказалі дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа[27], міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і іншыя палітыкі[27][28].

Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Канады, — краіны, грамадзянамі якой была значная частка загінулых, — разам з іншымі членамі ўрада Канады выказаў шкадаванне ў сувязі з трагедыяй і паабяцаў сумесную работу з міжнароднымі партнёрамі з мэтай «адказаць на пытанні канадцаў»[27].

9 студзеня стала днём жалобы ў Іране і ва Украіне[29][30].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

На месца крушэння была накіравана іранская следчая група[31]. Па словах кіраўніка камісіі па расследаваннях катастроф Іранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамленняў пра надзвычайную сітуацыю на борце ад экіпажа не паступала[32].

Украінскі ўрад паведаміў, што накіруе ўласных экспертаў для дапамогі следчай групе ў расследаванні трагедыі. Уладзімір Зяленскі даў указанне генпракурору Украіны пачаць расследаванне прычын катастрофы[22].

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана сцвярджаў, што пасля ўзгарання рухавіка самалёт ахапіла полымя, што прывяло да страты кантролю над лайнерам і крушэння[22][33]. Амаль адразу была выключана версія пра тэракт на борце[34].

Неўзабаве пасля крушэння былі выяўлены бартавыя самапісцы[22]. Іран адмовіўся даваць Украіне «чорныя скрыні»[35]. Начальнік дэпартамента рэагавання на надзвычайныя здарэнні Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Хасан Резаіфар заявіў[36]:

«Чорныя скрыні будуць расшыфроўвацца ў аўтарытэтнай дзяржаўнай лабараторыі Ірана. Такім чынам, іранскія законы ўсталёўваюць правілы, дзе і як іх трэба расшыфроўваць».

Паводле стандартаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, акрамя прадстаўнікоў краіны, у якой адбыўся інцыдэнт, у расследаванні павінны прыняць удзел амерыканскі Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы самалёта), французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы рухавікоў) і ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры (як прадстаўнік дзяржавы рэгістрацыі борта)[37]. Кіраўнік іранскага аддзялення ІКАО Алі Абедзадэ паведаміў, што прадстаўнікі Украіны будуць дапушчаны да расследавання[38].

9 студзеня Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана апублікавала першыя вынікі расследавання. Паводле папярэдніх даных, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілоты развярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт. Пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся ўзрыў. Адзначалася, што ад экіпажа не паступала паведамленняў аб незвычайных абставінах палёту[39].

10 студзеня абломкі самалёта былі сабраны і вывезены ў ангар для рэканструкцыі і расследавання прычыны катастрофы[40]. Кіраўнік арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ заявіў, што расследаванне катастрофы зойме адзін-два гады, а расшыфроўка чорнай скрыні зойме адзін-два месяцы[41]. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, Украіна атрымала ад Ірана доступ да бартавога самапісца. Паводле яго слоў, прадстаўнікам украінскага боку таксама далі доступ да абломкаў самалёта і месца крушэння, а таксама да запісаў перамоў дыспетчараў аэрапорта Тэгерана з пілотамі. Як адзначыў Прыстайка, украінскі экіпаж да апошняга не паведамляў ні пра якія непаладкі, аднак перад крушэннем рэзка змяніў курс[42]. Кіраўнік СБУ Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да авіякатастрофы: першая — пападанне ракеты, другая — тэракт[43][44].

11 студзеня Іран прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў збіты СПА краіны па памылцы, а не пацярпеў катастрофу ў выніку тэхнічнай няспраўнасці. Пра гэта заявіў Генштаб Узброеных сіл Ірана. У заяве вайскоўцаў было сказана, што катастрофа стала вынікам чалавечай памылкі[45]. Поўную адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта прыняў на сябе Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле слоў камандуючага ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Аміра-Алі Хаджызадэ, сістэма СПА прыняла ўкраінскі самалёт за крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўнай. Аператар супрацьпаветранай абароны Ірана самастойна вырашыў выпусціць крылатую ракету па самалёце, не здолеўшы звязацца з камандаваннем[13][14][46]. Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў размове з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых. Ён папрасіў прабачэння іранскага боку за трагедыю. Хасан Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[47][48].

Прэзідэнт Украіны У. Зяленскі дамовіўся з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам аб прыцягненні французскіх спецыялістаў да расшыфроўцы «чорных скрыняў»[49]. 12 студзеня французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) паведаміла, што «чорныя скрыні» збітага ракетай рэйса будуць расшыфраваны на тэрыторыі Украіны[50].

13 студзеня Савет па бяспецы на транспарце Канады (TSB) па запрашэнні Ірана накіраваў двух сваіх следчых у Тэгеран. TSB таксама планаваў адправіць другую групу следчых з вопытам загрузкі і аналізу бартавых самапісцаў[51][52].

14 студзеня пошукавая каманда ДСНС, эксперты МУС і следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны завяршылі пошукавыя работы, следчыя мерапрыемствы і работу па ідэнтыфікацыі целаў загінулых на месцы катастрофы і вярнуліся ва Украіну[53].

У чэрвені ў Міністэрстве замежных спраў Ірана заявілі пра гатоўнасць правесці перамовы з Украінай па «чорных скрынях» і выплаце кампенсацый сем’ям загінулых[54]. Аднак 9 ліпеня намеснік кіраўніка МЗС Украіны Яўген Енін заявіў, што з пачатку 2020 года Украіна накіравала Ірану чатыры прапановы аб пачатку перамоў, але канкрэтную дату так і не ўдалося ўзгадніць[55].

24 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што даныя з «чорных скрыняў» лайнера пацвердзілі факт знешняга ўмяшання ў работу самалёта[56].

29 ліпеня ў Кіеве пачаўся першы этап перамоў з Іранам па збітаму ўкраінскаму «Боінгу»[57]. Па іх выніках Тэгеран пагадзіўся выплаціць усе неабходныя кампенсацыі[58].

20 лютага 2021 года ваенная пракуратура Ірана завяршыла расследаванне катастрофы самалёта МАУ, пачалася падрыхтоўка абвінаваўчага акта дзесяці падазраваным[59].

Прычына катастрофы[правіць | правіць зыходнік]

11 студзеня кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў, што, паводле папярэдніх высноў унутранага расследавання, праведзенага ўзброенымі сіламі, было зроблена заключэнне, што самалёт быў збіты выпадкова ў выніку «чалавечай памылкі»[60].

У афіцыйным паведамленні гаварылася[61]:

«Падчас палёту самалёт апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад аднаго з важных ваенных аб’ектаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і па форме і вышыні палёту нагадваў варожы аб’ект».

У заяве таксама было паказана, што вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці[62]. У заяве прэзідэнта Ірана Хасана Рухані, апублікаваным ISNA, гаварылася, што на фоне «запалохванняў і агрэсіі з боку ЗША» пасля гібелі Касема Сулеймані з мэтай абароны ад магчымых нападаў з боку ЗША іранская армія была прыведзена ў поўную гатоўнасць, «аднак, на жаль, гэта прывяло да чалавечых памылак». Па словах Рухані, Іран глыбока шкадуе аб трагедыі[63].

Генеральны штаб УС Ірана паведаміў, што праз некалькі гадзін пасля ракетнага ўдару Ірана ваенныя самалёты, якія належаць амерыканскім ВПС, павялічылі колькасць палётаў у паветранай прасторы каля Ірана, і працягвалі паступаць паведамленні пра некаторыя лятучыя цэлі, якія набліжаліся да абарончых аб’ектаў краіны[64].

Камандуючы Ваенна-касмічнымі войскамі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Амір-Алі Хаджызадэ заявіў, што аператар сістэмы СПА вызначыў украінскі самалёт як «варожы аб’ект»[65] (крылатую ракету[66]), але з-за перашкод у сувязі не змог дакласці пра гэта камандаванню, таму ён самастойна прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету па цэлі[67]. Генеральны штаб Узброеных сіл Ірана заявіў, што вінаватыя ў гібелі самалёта былі перададзены армейскай судовай арганізацыі для прыняцця працэсуальных рашэнняў[68].

Наступствы катастрофы[правіць | правіць зыходнік]

МАУ абвясціла аб прыпыненні палётаў у Тэгеран на нявызначаны тэрмін[69]. Паралельна з гэтым у сувязі з высокай напружанасцю ў рэгіёне аб аналагічных рашэннях заявілі і іншыя авіякампаніі, у тым ліку Singapore Airlines, China Airlines і Malaysia Airlines[70]. Не выкарыстоўваць паветраную прастору краін Блізкага Усходу праз некалькі гадзін пасля катастрофы рэкамендавала Расавіяцыя. Падобнае рашэнне прыняла авіякампанія Air Astana[71].

10 студзеня намеснік кіраўніка Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Мартэза Дэхган паведаміў, што шэраг міжнародных авіякампаній, якія раней прыпынілі рэйсы ў Іран, а таксама рэйсы, маршрут якіх пралягае праз гэту краіну, з меркаванняў бяспекі аднавілі палёты над Іранам[72].

Пасля таго як афіцыйныя ўлады краіны прызналі, што па памылцы збілі пасажырскі лайнер «Украінскіх авіяліній», больш за дзве тысячы маладых актывістаў выйшлі на стыхійны мітынг у Тэгеране ўвечары 11 студзеня[73]. Галоўным лозунгам пратэстуючых стала патрабаванне ліквідаваць Вярхоўнага Лідара Ірана[74]. 12 студзеня падобныя мітынгі супраць палітыкі КВІР прайшлі ў Ісфахане і Хамадане[75][76].

19 студзеня целы 11 загінулых украінскіх грамадзян прыбылі ва Украіну[77].

Суд[правіць | правіць зыходнік]

16 красавіка 2023 года паведамлена, што ў Іране вынеслі прысуд 10 вайскоўцам узброеных сіл па абвінавачанні ў датычнасці да збіцця самалёта. Камандзіра, чые дзеянні прывялі да катастрофы, прысудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, іншых вайскоўцаў — ад аднаго да трох гадоў[78][79].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Украинский самолёт со 176 людьми разбился после вылета из Тегерана. Всё, что известно на эту минуту (обновляется)(недаступная спасылка). TK Media (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 8 студзеня 2020.
  2. Іран прызнаў, што выпадкова збіў украінскі самалёт
  3. а б UR-PSR Ukraine International Airlines Boeing 737-8KV(WL) (англ.). Aviation Photos, Airline Fleets. Праверана 8 студзеня 2020.
  4. Виктория Ивашечкина. Разбившийся в Тегеране украинский лайнер прошел техпроверку 6 января (руск.). Комсомольская правда (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  5. Ukraine International Airlines Fleet Details and History (англ.). Aviation Photos, Airline Fleets. Праверана 8 студзеня 2020.
  6. Авіякатастрофа пад Тэгеранам — галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта. Абноўлена
  7. Украинский самолёт МАУ разбился в Иране: что известно. РБК Украина (8 студзеня 2020).
  8. Что известно о погибших в авиакатастрофе в Тегеране украинцах: «Таких людей нужно еще поискать». Politeka (8 студзеня 2020).
  9. Мария Микитюк — биография стюардесы разбившегося Boeing 737 МАУ(недаступная спасылка). Факти (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 8 студзеня 2020.
  10. АВИАКАТАСТРОФА МАУ В ИРАНЕ: ВСЁ, ЧТО НАДО ЗНАТЬ ОБ АВАРИИ. ТСН (8 студзеня 2020).
  11. В Киеве уточнили данные о гражданстве жертв авиакатастрофы в Иране. РИА Новости (8 студзеня 2020).
  12. Катастрофа украинского "Боинга" в Иране: что известно о погибших, BBC, 8.01.2020
  13. а б irna.ir
  14. а б svaboda.org
  15. Flightradar24. Live Flight Tracker - Real-Time Flight Tracker Map (англ.). Flightradar24. Праверана 8 студзеня 2020.
  16. Artemis Moshtaghian and Joshua Berlinger. 176 killed after Ukraine International Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff (англ.). CNN (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  17. Crash Boeing-737-8KV near Parand: 176 killed (англ.). Bureau of Aircraft Accidents Archives. Праверана 8 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
  18. Момент катастрофы украинского «Боинга» в Иране попал на видео
  19. إيران — أنباء عن سقوط الطائرة الأوكرانية نتيجة إصابتها بصاروخ إيراني عن طريق الخطأ (7 студзеня 2020).
  20. CNN, Artemis Moshtaghian and Joshua Berlinger. Ukrainian Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff. CNN. Праверана 8 January 2020.
  21. Уладзімір Зяленскі ў Facebook (укр.). Facebook (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  22. а б в г д Live Updates: Boeing 737 with 167 Passengers Aboard Crashes After Take-Off from Tehran Airport© (англ.). Sputnik News. Праверана 8 January 2020.
  23. CNN, Artemis Moshtaghian and Joshua Berlinger. Ukrainian Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff. nv.ua. Праверана 8 January 2020.
  24. Спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет
  25. Соболезнования Президенту Украины Владимиру Зеленскому. kremlin.ru. Праверана 8 January 2020.
  26. Соболезнования Президенту Ирана Хасану Рухани. kremlin.ru. Праверана 8 January 2020.
  27. а б в What people are saying about the Ukrainian plane crash that killed 176(недаступная спасылка). Vancouver Courier. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2020. Праверана 9 January 2020.
  28. Ан Ліндэ ў Twitter. Twitter. Праверана 9 January 2020.
  29. Володимир Зеленський оголосив 9 січня днем жалоби в Україні у зв’язку з катастрофою літака МАУ в Ірані (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 9 студзеня 2020.
  30. В Иране объявили день траура по жертвам авиакатастрофы и давке в Кермане. РБК. Праверана 9 студзеня 2020.
  31. Ukrainian airplane crashes near Tehran's Imam Khomeini Int’l Airport (англ.). Iranian Students News Agency. Праверана 8 January 2020.
  32. جزئیات تماس خلبان بوئینگ 737‌ اوکراینی با برج مهرآباد تا پیش از سقوط‌ (ар.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2020. Праверана 8 January 2020.
  33. 176 people killed in Boeing 737 crash in Iran, state TV reports (англ.). ABC News (8 студзеня 2020). Праверана 8 January 2020.
  34. Khurshudyan, Isabelle; Cunningham, Erin (8 January 2020). "Ukrainian passenger plane with more than 170 on board crashes in Iran, no survivors" [англійская]. Washington Post. Праверана 8 January 2020.
  35. СМИ узнали об отказе Ирана передать Boeing «чёрные ящики» разбившегося лайнера
  36. سرنوشت جعبه سیاه چه می‌شود؟/ فراخوان خانواده‌ قربانیان به پزشکی قانونی (перс.). ایسنا (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  37. "Ukrainian plane crashes in Iran killing 176". BBC [англійская]. 2020-01-08. Праверана 2020-01-09.
  38. Iran plane crash: Tehran won’t give Boeing or US black boxes, BBC, 9.01.2020
  39. blr.belta.by Архівавана 11 студзеня 2020.
  40. В Иране почти полностью зачистили бульдозерами место катастрофы самолёта МАУ: что там не так. 24 Канал. Праверана 10 студзеня 2020.
  41. Пропагандисты не сдаются! Как Иран и российские СМИ сначала отрицали, что «боинг» сбила ракета, а потом признали
  42. Иран предоставил Украине доступ к «чёрным ящикам» упавшего самолёта // РБК, 10.01.2020
  43. ssu.gov.ua
  44. СБУ назвала дзве прыярытэтныя версіі катастрофы ўкраінскага самалёта
  45. Иран признал, что украинский самолет был сбит
  46. belsat.eu
  47. bbc.com
  48. nashaniva.by
  49. Французских специалистов привлекут к расшифровке «чёрных ящиков» сбитого самолёта МАУ — переговоры Зеленского с Макроном. nv.ua. Праверана 12 студзеня 2020.
  50. Сбитый самолёт МАУ. МИД Ирана вызвал посла Великобритании из-за его задержания на акции протеста. nv.ua. Праверана 12 студзеня 2020.
  51. Transportation Safety Board of Canada Government of Canada. 13 January 2020 - Aviation news release - Transportation Safety Board of Canada. www.bst-tsb.gc.ca (12 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  52. Transportation Safety Board of Canada Government of Canada. 12 January 2020 - Aviation news release - Transportation Safety Board of Canada. www.bst-tsb.gc.ca (12 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  53. Крушение самолёта МАУ: украинские спасатели вернулись из Ирана (руск.). Украинская правда. Праверана 14 студзеня 2020.
  54. В Иране заявили о готовности к переговорам с Украиной о сбитии самолета МАУ (руск.). www.unian.net. Праверана 10 чэрвеня 2020.
  55. Авиакатастрофа МАУ: в 2020 году Украина направила уже четыре вербальные ноты Ирану по переговорам (руск.). www.unian.net. Праверана 9 ліпеня 2020.
  56. Авиакатастрофа МАУ: "черные ящики" подтвердили "незаконное вмешательство" в работу самолета (руск.). www.unian.net. Праверана 24 ліпеня 2020.
  57. Авиакатастрофа самолета МАУ: в Киеве сегодня начнутся переговоры Украины и Ирана (видео) (руск.). www.unian.net. Праверана 29 ліпеня 2020.
  58. Авиакатастрофа самолета МАУ: Кулеба сообщил результаты переговоров с Ираном о компенсациях родным погибших (руск.). www.unian.net. Праверана 31 ліпеня 2020.
  59. وعده رئيس سازمان قضایی نیروهای مسلح برای برگزاری دادگاه هواپیمای اوکراینی (перс.). رادیو فردا. Праверана 20 лютага 2021.
  60. Александр Бакланов. Иран признал, что случайно сбил украинский «боинг».. Медуза (11 января 2020 года).
  61. Иранские военные: украинский «Боинг» был непреднамеренно сбит, его приняли за вражеский объект, BBC, 11.01.2020
  62. Иран признал вину в крушении украинского лайнера. РБК. Праверана 11 студзеня 2020.
  63. Президент Ирана назвал сбитый Boeing «непростительной ошибкой». РБК. Праверана 11 студзеня 2020.
  64. General Staff of Iran Armed Forces releases statement on Ukrainian plane crash. irna.ir. Праверана 11 студзеня 2020.
  65. Описаны подробности удара «Тора» по украинскому лайнеру // Лента.ру, 14 января 2020
  66. Система ПВО в Иране приняла украинский самолёт за крылатую ракету
  67. Иран назвал ошибку оператора системы ПВО причиной крушения Boeing // РБК
  68. Руководство Ирана призналось в том, что военные по ошибке сбили украинский самолёт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2020. Праверана 21 студзеня 2020.
  69. МАУ ў Facebook (укр.). Facebook (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  70. Airlines avoid Iranian airspace, cancel flights as Middle East tensions spike (англ.). CNBC (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  71. Росавиация рекомендовала авиакомпаниям не летать над Ираном и Ираком (руск.). ТАСС (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  72. blr.belta.by
  73. Iranian protesters take to streets after Tehran admits Ukrainian plane was unintentionally shot down..
  74. Protests in Tehran after Iran admits shooting down plane..
  75. تجمع‌های اعتراضی در چند شهر ایران؛ شلیک تیر هوایی و گاز اشک‌آور در تهران. رادیو فردا.
  76. ایران شلیک به هواپیمای اوکراینی را پذیرفت؛ برپایی تجمعات اعتراضی - BBC Persian. BBC News فارسی.
  77. "Bodies of Ukrainian victims of Iran plane crash returned home". Reuters. 2020-01-19. Праверана 2020-01-19.
  78. mizanonline.ir
  79. Radio Free Europe/Radio Liberty

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]