Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Авіякатастрофа Boeing 777
Агульныя звесткі
Дата

17 ліпеня 2014

Характар

Знішчэнне самалёта ППА

Каардынаты

N/A

Загінулыя

295

Паветранае судна

Malaysia Airlines Boeing 777-200ER PER Koch-2.jpg
Самалёт у аэрапорце Перт (2010)

Мадэль

Boeing 777-200ER

Авіякампанія

Malaysia Airlines

Пункт вылету

Амстэрдам

Пункт прызначэння

Куала-Лумпур

Рэйс

MH17/MAS17/KL4103

Бартавы нумар

9M-MRD

Дата выпуску

1997

Пасажыры

280

Экіпаж

15

Дата выпуску

1997

Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года на тэрыторыі Украіны недалёка ад мяжы з Расіяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі, пазней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа[1]. Самалёт зваліўся ў раёне ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.

Гэта другая катастрофа з авіялайнерамі данай авіякампаніі за пяць месяцаў (пасля знікнення Boeing 777), і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны за месяц (пасля збітага сепаратыстамі самалёта Іл-76[2]). Расійскія, украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны адмаўляюць сваё дачыненне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў інцыдэнце.

Па колькасці загінулых гэта катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасня 2001 года і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагоддзя[* 1] і на постсавецкай прасторы.

Авіякампаніі Аэрафлот, Трансаэра, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер здзяйсняць рэйсы ў аблёт Украіны[3]. Еўракантроль закрыў паветраную прастору Усходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі[4].

Урад Украіны запрасіў да ўдзелу ў расследаванні прадстаўнікоў улад Малайзіі і Нідэрландаў, Еўракамісіі, амерыканскай кампаніі Boeing, Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), амерыканскага Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце (NTSB) і Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі (Eurocontrol). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпал) і паліцэйская служба Еўрапейскага саюза (Еўрапал) таксама накіруюць сваіх супрацоўнікаў да месца крушэння авіялайнера[5].

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Boeing 777-200ER, зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эверэце (штат Вашынгтон) у 1997 годзе, і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 года[6].

Крушэнне[правіць | правіць зыходнік]

Маршрут Boeing 777

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі[1]. Сувязь з самалётам знікла ў 16:20 UTC+3[7]. Расійскую мяжу лайнер павінен быў перасекчы прыкладна ў 16:25 UTC+3[1].

Пазней абломкі самалёта выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны[1]. Самалёт зваліўся ў раёне вёскі Грабава. Усё 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа загінулі[7].

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Месца падзення Boeing 777[8]
      (лінія) - маршрут Boeing 777      Меркаванае месца запуску ракеты (паводле даных The New York Times ад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША)      Тэрыторыя пад кантролем сепаратыстаў

Увечар 17 ліпеня, Life News[9] і ІТАР-ТАСС[10] паведамлялі пра ўкраінскі Ан-26, збіты паўстанцамі (паводле іх жа слоў). Паводле сведчанняў, якія прыводзіліся РІА Навіны, збіццё адбылося прыкладна ў 16:00 па мясцовым часе, незадоўга да знікнення Боінга з экранаў радараў, і прыкладна ў тым жа раёне (каля горада Тарэз)[11].

Паводле слоў саветніка міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, самалёт збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук»[7]. Глава Савета міністраў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі Аляксандр Барадай заявіў, што «ў апалчэння няма сродкаў ППА, якія маглі б збіць транспартны самалёт на магістральнай вышыні»[12]. Раней з'яўляліся паведамленні, што ў канцы чэрвеня апалчэнцамі ДНР была захоплена вайсковая часць А-1402 — полк ППА, узброены ЗРК «Бук»[13].

У групе УКантакце «Сводки от Стрелкова» (бел.: Зводкі ад Стралкова) з'явілася інфармацыя пра збіты самалёт над Тарэзам у Данецкай вобласці:

У раёне Тарэза толькі што збілі самалёт Ан-26, валяецца дзесьці за шахтай Прагрэс. Папярэджвалі ж — не лятаць у «нашым небе».[14]

Але гэтая група не з'яўляецца афіцыйнай групай Стралкова[15].

Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс гутаркі тэрарыстаў дзе гаворыцца, што гэта менавіта яны збілі грамадзянскі самалёт[16][17]. У адпаведнасці з інфармацыяй СБУ, у перахопленых перамовах удзельнічаў І.Безлер («Бес»), які даклаў «свайму куратару палкоўніку ГРУ ГШ УС РФ В. Германіну пра толькі што збіты баявікамі грамадзянскі самалёт»[18].

Па заяве МУС Украіны, «маюцца доказы таго, што да катастрофы датычныя расійскія кадравыя ваенныя»[19]. Пастпрэд Украіны ў ААН Юрый Сяргеяў заявіў, што Кіеў прадставіць ААН доказы дачынення расійскіх ваенных да катастрофы[20].

Пасля крушэння MH17 у ліпені 2014 года намеснік начальніка Генеральнага штаба УС Расіі Андрэй Картаполаў агучыў версію расійскага боку, паводле яго слоў, усе дадзеныя паказваюць на тое, што MH17 быў збіты ўкраінскімі войскам[21].

13 кастрычніка 2015 года Савет па бяспецы Нідэрландаў (DSB) апублікаваў справаздачу тэхнічнага расследавання. Згодна яго дадзеным, самалёт быў збіты зенітнай ракетай з расійскай устаноўкі «Бук».

У кастрычніку 2015 года спецыялісты расійскага ваеннага канцэрна «Алмаз-Антэй» апублікавалі вынікі ўласнага расследавання катастрофы MH17. З яго вынікае, што Boeing быў збіты ракетай, якая ўжо не выкарыстоўвалася расійскімі ваеннымі, з тэрыторыі, якая на той момант не кантралявалася ніводным з бакоў канфлікту ў Данбасе[22].

Ахвяры і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Чалавечыя ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянства пасажыраў борта[23]
Грамадзянства Кол-ць
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды 192[* 2]
Flag of Malaysia.svg Малайзія 44[* 3]
Flag of Australia.svg Аўстралія 27[* 4]
Flag of Indonesia.svg Інданезія 12
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія 10[* 5]
Flag of Belgium (civil).svg Бельгія 4
Flag of Germany.svg Германія 4
Flag of the Philippines.svg Філіпіны 3
Flag of Canada.svg Канада 1[* 6]
Flag of New Zealand.svg Новая Зеландыя 1
Агулам 298

Сярод пасажыраў было тры немаўля: двое малайзійцаў і адзін інданезіец[24][25][26]. Нікому на борце выжыць не ўдалося[27].

Эканамічныя наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Здарэнне прывяло да зніжэння такіх фондавых індэксаў, як Dow Jones (0,73 %) і S&P 500 (0,77 %). Найбуйнейшы індэксны фонд, які інвестуе ў расійскія акцыі, Market Vector Russia ETF страціў 7 % ад свайго кошту. Т.зв. «індэкс страху» узрос на 31 % і дасягнуў піка з красавіка года. Акрамя таго, узраслі кошты на золата і сырую нафта: на 1,3 % і 1,8 % адпаведна[28].

Рэакцыя на здарэнне[правіць | правіць зыходнік]

Украіна Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ініцыяваў стварэнне дзяржаўнай камісіі з прыцягненнем спецыялістаў ІКАО і іншых міжнародных структур для расследавання авіякатастрофы[29] і выказаў спачуванні прэм'ер-міністру і народа Малайзіі[30]. Паводле заявы Парашэнкі, катастрофа з'яўляецца тэрарыстычным актам[31], Пасля падзення самалёта Дзяржавіяслужба Украіны цалкам закрыла паветраную прастору для грамадзянскіх палётаў у зоне ваенных дзеянняў[32][33].

Расія Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні прэм'еру Малайзіі Наджыбу Разаку ў сувязі з авіякатастрофай[34]. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў правядзенні мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing[35]. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіла заяву, што малайзійскі Boeing у момант свайго крушэння знаходзіўся па-за зонай дзеяння расійскай ППА і палёты ваенных самалётаў ВПС Расіі каля ўкраінскай мяжы ў гэты дзень не праводзіліся[36].

Малайзія Прэм'ер-міністр Малайзіі заявіў, што нягледзячы на тое, што ўкраінскі бок лічыць самалёт збітым, «на гэтым этапе Малайзія не можа дакладна вызначыць прычыну трагедыі, але мы павінны высвятліць і высвятлім дакладна, што менавіта здарылася з гэтым рэйсам». Ён таксама сказаў, што Малайзія прыме непасрэдны ўдзел у расследаванні і калі высвятліцца, што самалёт быў сапраўды збіты, Малайзія будзе настойваць, каб вінаватыя былі неадкладна адданы правасуддзю[37].

Нідэрланды Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў, што знаходзіцца «ў стане глыбокага шоку». Таксама ён дадаў, што перарывае свой адпачынак у сувязі з інцыдэнтам.[38]

Германія Канцлер ФРГ Ангела Меркель выказала спачуванні блізкім загінулых у выніку авіякатастрофы і запатрабавала тэрміновага правядзення незалежнага расследавання катастрофы[39].

Аўстралія Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат сказаў, што калі інцыдэнт сапраўды апынецца збіццём самалёта, тое гэта будзе злачынствам і вінаватыя павінны паўстаць перад правасуддзем. Міністэрства замежных спраў Аўстраліі чакае пацверджання колькасці аўстралійскіх грамадзян на борце рэйса.[40]

Стварэнне трыбунала[правіць | правіць зыходнік]

29 ліпеня 2015 года ў Савеце бяспекі ААН адбылося галасаванне за стварэнне міжнароднага трыбунала па расследаванні збіцця самалёта. Прапанову па стварэнні трыбунала падалі Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіна[41]. Пастаянныя члены Савета бяспекі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падтрымалі стварэнне трыбунала, Кітай устрымаўся. Таксама ўстрымаліся два непастаянныя члены Савета бяспекі ААН: Ангола і Венесуэла. Пры 11 галасах «за» рашэнне па стварэнні трыбунала было заблакавана Расіяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце не адносіць да авіяцыйных катастроф
  2. У тым ліку тры чалавекі мелі грамадзянства В'етнама, па адным — грамадзянства Бельгіі, Ганконга, Ізраіля, Італіі і ЗША
  3. 29 пасажыраў і 15 членаў экіпажа; у тым ліку — адзін чалавек меў таксама грамадзянства Аўстраліі
  4. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства Ірландыі
  5. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства ПАР, адзін — Новай Зеландыі
  6. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства Румыніі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Крыніца паведаміла пра падзенне малазійскага Boeing на мяжы Расіі і Украіны, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
  2. http://lifenews.ru/news/135042
  3. ІТАР-ТАСС — Рэакцыя сусветных авіякампаній на крушэнне Boeing у Данецкай вобласці
  4. http://itar-tass.com/mezhdunarodnaya-panorama/1325748
  5. Целы 196 загінулых знойдзены на месцы падзення малайзійскага Boeing (20.07.2014). Праверана 20 ліпеня 2014.
  6. airframes.org Aircraft Database – 9MMRD. Airframes.Org (2005-08-11). Праверана 17 ліпеня 2014.
  7. 7,0 7,1 7,2 В ДОНЕЦЬКІЙ ОБЛАСТІ ЗБИЛИ ПАСАЖИРСЬКИЙ ЛІТАК, Українська правда (17 ліпеня 2014)
  8. http://www.nytimes.com/interactive/2014/07/17/world/europe/maps-of-the-crash-of-malaysian-airlines-flight-mh17.html?_r=0
  9. Апалчэнцы паведамілі пра збіты Ан-26 на ўсходзе Украіны
  10. Апалчэнцы абвешчанай ДНР збілі самалёт Ан-26 украінскіх ВПС
  11. Транспартны Ан-26 збіты на ўсходзе Украіны, заявілі сведкі
  12. ДНР усклала адказнасць за збіты «Боінг» на Кіеў, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
  13. У ДНР з'явіўся проціпаветраны шчыт
  14. Стралкоў пра збіты Ан-26: Папярэджвалі ж не лётаць у "нашым небе" (Корреспондент.net, Сёння, 19:05).
  15. http://ikorpus.ru/12-07-2014-razyasnenie-po-povodu-vvoda-vojsk/ iKorpus
  16. СБУ перахапіла перамовы тэрарыстаў: «Нячысцік» даклаў пра збіты самалёт
  17. СБУ выклала перамовы якія абстралялі «Боінг» сепаратыстаў
  18. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366301-sbu-perekhopila-peregovori-teroristiv-byes-dopoviv-kuratoru-z-rf-pro-zbitiy-boyovikami-tsivilniy-litak-1
  19. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366289-ye-dokazi-scho-mizhnarodniy-pasazhirskiy-litak-zbili-rosiyski-kadrovi-viyskovi-mvs
  20. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366320-ukrayina-nadast-dokazi-prichetnosti-viyskovikh-rf-do-avariyi-boyinga-postpred-pri-oon
  21. rbc.ru
  22. rbc.ru
  23. Media Statement 6: MH17 Incident. Malaysia Airlines (19 ліпеня 2014). Праверана 19 ліпеня 2014.
  24. Media Statement & Information on Flight MH17. Malaysia Airlines Official Website (2014-07-18). Праверана 18 ліпеня 2014.
  25. Malaysia Airlines MH17 crash: 298 people, including 3 infants, were on board, says MAS (англ.) . The Straits Times (2014-07-18). Праверана 18 ліпеня 2014.
  26. http://newsru.com/world/17jul2014/boeing.html#d
  27. euronews
  28. http://top.rbc.ru/economics/18/07/2014/937304.shtml#xtor=AL-[internal_traffic]--[rbc.ru]-[main_body]-[item_4]
  29. Порошенко ініціює міжнародну комісію з розслідування катастрофи Боїнга-777 на Донеччині, УНІАН (17 ліпеня 2014)
  30. Президент України висловив співчуття Прем’єр-міністру та народу Малайзії
  31. http://www.ntv.ru/novosti/1144176
  32. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366276-p-poroshenko-nazvav-katastrofu-litaka-malaysia-airlines-teroristichnim-aktom-s-tsegolko
  33. http://www.eurocontrol.int/news/mh-17-ukraine
  34. Пуцін выказаў спачуванні прэм'еру Малайзіі ў сувязі з крушэннем самалёта ва Украіне
  35. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing
  36. Мінабароны РФ: У раёне крушэння малайзійскага Boeing знаходзяцца 27 украінскіх установак «Бук-М1»
  37. Alan Yuhas Malaysia Airlines plane MH17 crashes in Ukraine - live updates | World news. theguardian.com. Праверана 17 ліпеня 2014.
  38. [1]
  39. Меркель узрушана крушэннем малайзійскага Boeing
  40. MH17 official statements (17 July 2014). Праверана 17 ліпеня 2014.
  41. Росія заблокувала резолюцію РБ ООН щодо створення трибуналу по MH17